Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Проста катаванне». Пагаварылі са зняволеным, які нядаўна выйшаў з калоніі ў Наваполацку, дзе сядзяць Віктар Бабарыка і Андрэй Пачобут
  2. Шесть тысяч северокорейских «строителей» и «саперов», которых Ким Чен Ын отправляет на Курщину, вскоре могут оказаться в Украине — ISW
  3. «Не хапае дысцыпліны». Лукашэнка — пра прызначэнне сілавікоў на пасады кіраўнікоў абласцей
  4. У Беларусі цяжарных скіроўваюць на тры УГД за дзяржаўны кошт. Гэта наўрад ці нагода ганарыцца, як робяць на дзяржТБ — тлумачым
  5. «У шоку ад гэтых нацэнак». Беларусы дзівяцца цане чарговага тавару — гэтым разам гаворка не пра прадукты
  6. Силовики потребовали от Польши выдать беларуса, который участвовал в протестах. Статью указали не «политическую» — вот что решил суд
  7. «Я была проста ў шоку!» Чыноўнікі папрасілі шматдзетную маці з Баранавічаў разабрацца з печчу ў доме яе бацькі і даць ім справаздачу
  8. Рыхтуецца да візіту ў Мінск: спецпасланнік Трампа можа сустрэцца з Лукашэнкам найбліжэйшымі днямі — Reuters
  9. «Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль у МУС і пайшоў ваяваць за Украіну
  10. «Беларусь переживает паническую атаку». На Западе произошел всплеск публикаций про Лукашенко, причина в его «таланте» диетолога
  11. Памятаеце таямнічы фонд Лукашэнкі, пра які палітык казаў: «гэта гарантыя, што грошы не будуць раскрадзеныя»? Пра яго ёсць навіны
  12. Помните экс-директора «Белтелекома», которого осудили по «делу Втюрина»? Узнали, где он работает после освобождения
  13. Фінансавы бум з-за мяжы. Нацбанк зафіксаваў некалькі рэкордаў па пераводах валюты беларусамі
Читать по-русски


/

Мэтамі начной атакі былі аб’екты ўкраінскага ВПК. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве абароны Расіі.

Российская ракета разрушила целый подъезд в жилом доме, Киев, Украина, 17 июня 2025 года. Фото: МВД Украины
Расійская ракета разбурыла цэлы пад’езд у жылым доме, Кіеў, Украіна, 17 чэрвеня 2025 года. Фота: МУС Украіны

«Сёння ноччу Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі нанесены групавы ўдар высокадакладнай зброяй паветранага, наземнага і марскога базавання, а таксама ўдарнымі беспілотнымі лётнымі апаратамі па аб’ектах вайскова-прамысловага комплексу Украіны ў Кіеўскай вобласці і Запарожжы.

Мэта удараў дасягнутая. Усе прызначаныя аб’екты пабітыя», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны РФ.

Нагадаем, у расійскім вайсковым ведамстве традыцыйна сцвярджаюць, што не наносяць удары па цывільных аб’ектах і жылых раёнах.

У ноч на 17 чэрвеня Расія для ўдару па Украіне задзейнічала 440 дронаў і 32 ракеты, па Кіеве і ваколіцах было выпушчана 175 беспілотнікаў, больш за 14 крылатых і прынамсі дзве балістычныя ракеты. Адна з ракет ва ўкраінскай сталіцы трапіла ў жылы шматпавярховік, цалкам разбурыўшы адзін пад’езд. Таксама ў Кіеве былі знойдзеныя фрагменты касетных боепрыпасаў, якія выкарыстоўваюцца для максімальнага паражэння.

Выбухі мінулай ноччу гучалі і ў Адэсе, Запарожжы, Чарнігаўскай, Жытомірскай, Кіраваградскай, Мікалаеўскай і Кіеўскай абласцях. У выніку атакі ў Кіеве загінула 14 чалавек, больш за 100 атрымала раненні. Пад заваламі разбуранага дома могуць знаходзіцца ад чатырох да 14 чалавек, паведаміў кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Цімур Ткачэнка.

У Адэсе — адзін загінулы і 17 параненых.

18 чэрвеня ва ўкраінскай сталіцы абвешчаны днём жалобы.