У Літве працягвае зніжацца колькасць беларусаў з ВНЖ. Так, за першы квартал 2025 года іх стала менш амаль на столькі ж, колькі за ўвесь 2024 год. У другім квартале падзенне працягнулася, у тым ліку за кошт айцішнікаў. Гэта вынікае са статыстыкі Дэпартамента міграцыі літоўскага МУС, піша devby.io.

Станам на 1 студзеня ў Літве было 57 511 грамадзян Беларусі з ВНЖ усіх тыпаў. З іх 3605 чалавек мелі ВНЖ тыпу Blue Card, які выдаецца высокакваліфікаваным спецыялістам. Менавіта яго часцей за ўсё атрымлівалі супрацоўнікі ІТ-кампаній.
За апошнія паўгода колькасць беларусаў з літоўскімі ВНЖ скарацілася на 8,5%, да 52 662 чалавек. Таксама да 3363 скарацілася колькасць беларусаў з Blue Card, што прыкладна на 7% менш у параўнанні з пачаткам года. То-бок сярод высокакваліфікаваных спецыялістаў адток трохі меншы, чым у цэлым. Але нават пры гэтым беларусы лідзіруюць па колькасці высокакваліфікаваных спецыялістаў у Літве — на іх прыпадае больш за 60% ад усіх уладальнікаў Blue Card.
Найбольшае скарачэнне адзначаецца сярод беларусаў са звычайным працоўным ВНЖ. Калі да 1 студзеня такіх было 41 450, то цяпер — 37 028 чалавек, то-бок на 10,5% менш.
Разам з тым за паўгода трохі павялічылася колькасць уладальнікаў гуманітарнага ВНЖ — з 947 да 1050. Рост мог адбыцца як за кошт тых, хто нядаўна прыехаў у Літву па гуманітарных прычынах, так і тых, у каго раней быў Blue Card ці звычайны працоўны ВНЖ.
Чытайце таксама на devby.io:
Как ПВТ чувствует себя в 2025: айтишников и денег больше, до восстановления еще далеко
«Здесь не увольняют». Беларуска рассказывает, как устроена ее работа в огромной корпорации