Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Армия РФ в своих наступлениях стала реже использовать танки. В ISW объяснили, в чем причина
  2. «Проста катаванне». Пагаварылі са зняволеным, які нядаўна выйшаў з калоніі ў Наваполацку, дзе сядзяць Віктар Бабарыка і Андрэй Пачобут
  3. На малочным рынку маячыць банкруцтва дзвюх кампаній. Што пра гэта вядома
  4. Фінансавы бум з-за мяжы. Нацбанк зафіксаваў некалькі рэкордаў па пераводах валюты беларусамі
  5. «Не хапае дысцыпліны». Лукашэнка — пра прызначэнне сілавікоў на пасады кіраўнікоў абласцей
  6. «Беларусь переживает паническую атаку». На Западе произошел всплеск публикаций про Лукашенко, причина в его «таланте» диетолога
  7. «Чалавек выглядаў як кавалак мяса чорна-сіняга колеру». Так з беларуса здзекаваліся ў сакрэтнай турме — яе будынак бачылі многія з вас
  8. Беларусы жалуются, что не могут найти в продаже отечественный товар, с которым, казалось бы, не будет проблем. Проверили — так и есть
  9. «У шоку ад гэтых нацэнак». Беларусы дзівяцца цане чарговага тавару — гэтым разам гаворка не пра прадукты
  10. Расія ўдарыла дронамі і ракетамі па Кіеве — цалкам разбураны пад'езд жылога дома, ёсць загінулыя і параненыя
  11. З пачатку года страціў больш за 14%: Як доўга будзе таннець даляр. Прагноз па валютах
Читать по-русски


Марына (імя змененае) з мужам пераехалі з Беларусі ў Польшчу праз палітычны пераслед. У 2023 годзе яны атрымалі статус уцекачоў, а разам з ім — жэнеўскія пашпарты. Месяц таму муж і жонка запланавалі паездку ў Малдову, але ў апошні момант іх знялі з рэйса — праз адсутнасць «сапраўдных» пашпартоў. Марына паспрабавала аспрэчыць рашэнне, але гэта не дапамагло. Сваёй гісторыяй яна падзялілася з MOST.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: MOST
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: MOST

Жэнеўскі пашпарт — праязны дакумент для бежанцаў, які выдаецца ў якасці замены пашпарта ў адпаведнасці з Жэнеўскай канвенцыяй пра бежанцаў 1951 года.

У пачатку траўня 2025 года беларусы сабраліся ў Малдову — паглядзець краіну і купіць лекі, якія не змаглі знайсці ў Польшчы. Рыхтавацца да паездкі маладыя людзі пачалі загадзя і асобную ўвагу надалі дакументам.

Яны ведалі, што грамадзяне Беларусі могуць заязджаць у Малдову без віз. Але тэрмін дзеяння беларускіх пашпартоў у мужа і жонкі ўжо скончыўся. Але нават калі б яны былі дзейныя, уцекачы не маюць права іх выкарыстоўваць, бо не могуць спадзявацца на абарону сваёй дзяржавы. Падарожнічаць трэба менавіта па жэнеўскім пашпарце.

Таму Марына пачала шукаць інфармацыю пра тое, ці патрабуецца віза тым, хто едзе ў Малдову з жэнеўскім пашпартам і ВНЖ Польшчы.

— Мы патэлефанавалі ў [малдоўскую] амбасаду ў Варшаве. Там сказалі, што фізічных візаў не існуе, ёсць электронныя. Пры гэтым сказалі, што віза не патрэбная і што можна ехаць. Але [папярэдзілі], што нас могуць не пусціць памежнікі ў Малдове, калі мы ўключаныя ў спіс асоб, прысутнасць якіх непажаданая для краіны, — успамінае дзяўчына.

Марына палічыла, што канкрэтнай і адназначнай інфармацыі так і не атрымала. Сямейная пара ўсведамляла, што паездка можа абярнуцца цяжкасцямі на мяжы, але ўсё ж вырашыла рызыкнуць.

Раней MOST дасылаў у амбасаду Малдовы ў Польшчы запыт пра тое, ці могуць грамадзяне Беларусі заязджаць у краіну па польскім праязным дакуменце замежніка (яго можна атрымаць, нават калі чалавек не мае статусу бежанца, а проста не можа вярнуцца на радзіму, каб атрымаць нацыянальны пашпарт). У амбасадзе адказалі, што грамадзяне Беларусі могуць падарожнічаць у Малдову па польскім праязным дакуменце для замежніка з ВНЖ Польшчы. Віза не патрабуецца. Супрацоўнікі папярэдзілі, што пытаньні, звязаныя з перасячэннем дзяржаўнай мяжы, знаходзяцца ў кампэтэнцыі памежнай паліцыі Рэспублікі Малдова.

За пяць хвілін да адпраўлення знялі з аўтобуса

У якасці авіяперавозчыка Марына з мужам выбралі кампанію Wizz Air. Але перш чым купляць білеты, вырашылі перастрахавацца — напісалі авіякампаніі ліст з пытаннем, ці могуць яны ляцець з жэнеўскімі праязнымі дакументамі і польскімі картамі побыту (ВНЖ), а таксама ці патрабуюцца ім візы для ўезду ў Малдову.

— Кампанія даслала стандартны адказ, хутчэй за ўсё, аўтаматычны. Не было нічога канкрэтнага, — кажа Марына.

У аэрапорце жэнеўскі дакумент выклікаў пытанні падчас рэгістрацыі на рэйс, але ў выніку ўсё скончылася добра. Сям’я прайшла рэгістрацыю, памежны кантроль і праверку дакументаў на пасадцы.

— Нас пасадзілі ў аўтобус да самалёта. І ўжо ў апошнія пяць хвілін [перад адпраўкай] аўтобуса да нас падбег работнік, забраў у нас з рук нашыя [жэнеўскія] пашпарты і сказаў, што яму трэба нешта праверыць, — успамінае тую сітуацыю Марына. — Мы пабеглі за ім. [У зоне пропуску на пасадку] сядзела ўжо іншая працаўніца. Яна сказала, што нам патрэбная віза.

Марына паспрабавала растлумачыць, што яны з мужам пісалі зварот у авіякампанію па пытанні дакументаў, і паведаміла, што раней яны з мужам ужо ездзілі ў Грузію — і ніякіх праблем не было. Але гэта не дапамагло.

— Яна сказала: «У Грузію вы маглі паехаць, а сюды (у Малдову. — Заўв. рэд.) — не», — пераказвае Марына.

Прозвішчаў не назвалі, адмовы не выдалі

Тады беларуска паспрабавала высветліць, чаму іх наогул зарэгістравалі на рэйс і прапусцілі на пасадку, калі ўжо тады было ясна, што візаў у іх няма. З яе словаў, яны з мужам «не насядалі» на супрацоўнікаў, а спакойна спрабавалі растлумачыць сваю сітуацыю. Але гэта не дапамагло — самалёт паляцеў без іх.

— Яны нават не ведаюць заканадаўства: з жэнеўскімі пашпартамі мы не можам ляцець па беларускіх пашпартах, нават калі яны ў нас ёсць і дзейнічаюць. Замест гэтага яны проста сказалі, што гэта не пашпарт.

Муж і жонка спрабавалі ўдакладніць прозвішчы супрацоўнікаў, якія прымалі рашэнне, але тыя адмовіліся даць інфармацыю. Дакументаў, якія пацвярджаюць адмову, беларусам таксама не выдалі.

— Як мне ўжо потым раілі, трэба было выклікаць паліцыю. Але, на маю думку, гэта б нічога кардынальна не змяніла, — дзеліцца Марына. — Тут асноўная праблема ў тым, што [работнікі аэрапортаў і авіякампаній] мала ведаюць пра жэнеўскія пашпарты.

«Правы людзей не даносяцца»

Па вяртанні дадому муж і жонка скіравалі ў авіякампанію электронны ліст, у якім падрабязна апісалі сітуацыю і папрасілі кампенсаваць кошт білетаў. Але ў адказ кампанія паведаміла, што дзеянні яе супрацоўнікаў адпавядалі ўнутранаму рэгламенту авіяперавозчыка.

— Можна, вядома, судзіцца і спрабаваць вывесці гэта на нейкі ўзровень, але [кошт] білетаў не варты ні часу, ні грошай, якія мы заплацім юрыстам, — кажа суразмоўніца.

На думку Марыны, пытанне з авіякампаніямі мусіць вырашацца на палітычным узроўні.

— Правы людзей, у якіх няма [нацыянальных] пашпартоў — і ў найбліжэйшыя гады не будзе — і якім трэба кудысьці ездзіць, не даносяцца, — лічыць беларуска. — Я магу напісаць скаргу, хтосьці яшчэ можа напісаць, але гэтага мала, бо авіякампаніі штодня прапускаюць праз сябе дзясяткі тысяч чалавек. Таму трэба, каб палітычныя структуры камунікавалі з кіраўніцтвам авіякампаній.