Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Чалавек выглядаў як кавалак мяса чорна-сіняга колеру». Так з беларуса здзекаваліся ў сакрэтнай турме — яе будынак бачылі многія з вас
  2. Шесть тысяч северокорейских «строителей» и «саперов», которых Ким Чен Ын отправляет на Курщину, вскоре могут оказаться в Украине — ISW
  3. «Беларусь переживает паническую атаку». На Западе произошел всплеск публикаций про Лукашенко, причина в его «таланте» диетолога
  4. Рыхтуецца да візіту ў Мінск: спецпасланнік Трампа можа сустрэцца з Лукашэнкам найбліжэйшымі днямі — Reuters
  5. У Беларусі цяжарных скіроўваюць на тры УГД за дзяржаўны кошт. Гэта наўрад ці нагода ганарыцца, як робяць на дзяржТБ — тлумачым
  6. «Я была проста ў шоку!» Чыноўнікі папрасілі шматдзетную маці з Баранавічаў разабрацца з печчу ў доме яе бацькі і даць ім справаздачу
  7. «У шоку ад гэтых нацэнак». Беларусы дзівяцца цане чарговага тавару — гэтым разам гаворка не пра прадукты
  8. Расія ўдарыла дронамі і ракетамі па Кіеве — цалкам разбураны пад'езд жылога дома, ёсць загінулыя і параненыя
  9. «Не хапае дысцыпліны». Лукашэнка — пра прызначэнне сілавікоў на пасады кіраўнікоў абласцей
  10. Фінансавы бум з-за мяжы. Нацбанк зафіксаваў некалькі рэкордаў па пераводах валюты беларусамі
  11. Силовики потребовали от Польши выдать беларуса, который участвовал в протестах. Статью указали не «политическую» — вот что решил суд
  12. Памятаеце таямнічы фонд Лукашэнкі, пра які палітык казаў: «гэта гарантыя, што грошы не будуць раскрадзеныя»? Пра яго ёсць навіны
  13. «Проста катаванне». Пагаварылі са зняволеным, які нядаўна выйшаў з калоніі ў Наваполацку, дзе сядзяць Віктар Бабарыка і Андрэй Пачобут
  14. «Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль у МУС і пайшоў ваяваць за Украіну
Читать по-русски


/

Маштабнае адключэнне святла на ўсёй тэрыторыі Пірэнэйскага паўвострава ў красавіку адбылося праз тое, што аператар энэргасістэмы Іспаніі (REE) няправільна разлічыў патрэбы краіны ў электраэнергіі. Да такой высновы прыйшло ўрадавае расследаванне, піша Reuters.

Работа кафе в Испании 28 апреля, когда вся страна осталась без электричества. Фото: x.com/Ekaterina115252
Праца кавярні ў Іспаніі 28 красавіка, калі ўся краіна засталася без электрычнасці. Фота: x.com/Ekaterina115252

Міністр энергетыкі Іспаніі Сара Аагесэн заявіла, што 28 красавіка, у гадзіны пік, аператар не задзейнічаў дастатковай колькасці цеплавых электрастанцый. Гэта і стала прычынай ланцуговай рэакцыі, якая прывяла да збою.

«У сістэме не хапала магутнасці для дынамічнага кантролю напружання», — сказала чыноўніца.

Паводле яе словаў, аператар палічыў, што ўключаць дадатковыя электрастанцыі ў дзённыя гадзіны не трэба — іх запуск быў запланаваны толькі на раннюю раніцу.

Блэкаўт доўжыўся некалькі гадзін па ўсёй Іспаніі і Партугаліі, выклікаў транспартны калапс у гарадах і заспеў тысячы людзей у захраслых цягніках і ліфтах. У справаздачы таксама адзначаецца, што некаторыя электрастанцыі, абавязаныя па законе рэгуляваць напружанне ў сетцы, не справіліся са сваёй задачай.

«Яны мусілі кантраляваць напружанне, і больш за тое — ім за гэта плацілі. Але ва ўмовах высокага напружання яны не паглынулі ўвесь рэактыўны ток, як чакалася», — дадала міністр.

Электрасеткі краін ЕС падтрымліваюць частату 50 Гц — нават невялікія адхіленні могуць пашкодзіць абсталяванне і інфраструктуру. Для гэтага энергакампаніі павінныя аператыўна падладжваць выпрацоўку электрычнасці ў залежнасці ад попыту, а аператар сеткі адсочвае сітуацыю ў рэальным часе і дае ім сігналы.

Пры гэтым, са словаў Аагесэн, следства не выявіла прыкмет кібератакі.

Нагадаем, шэраг СМІ таксама сцвярджаў са спасылкай на аператара энергасістэмы Партугаліі, што ў масавым адключэнні нібыта вінаватая «рэдкая атмасферная з’ява», а менавіта экстрэмальныя ваганні тэмпературы ва ўнутраных раёнах Іспаніі.