Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Чалавек выглядаў як кавалак мяса чорна-сіняга колеру». Так з беларуса здзекаваліся ў сакрэтнай турме — яе будынак бачылі многія з вас
  2. «Беларусь переживает паническую атаку». На Западе произошел всплеск публикаций про Лукашенко, причина в его «таланте» диетолога
  3. Памятаеце таямнічы фонд Лукашэнкі, пра які палітык казаў: «гэта гарантыя, што грошы не будуць раскрадзеныя»? Пра яго ёсць навіны
  4. Силовики потребовали от Польши выдать беларуса, который участвовал в протестах. Статью указали не «политическую» — вот что решил суд
  5. Рыхтуецца да візіту ў Мінск: спецпасланнік Трампа можа сустрэцца з Лукашэнкам найбліжэйшымі днямі — Reuters
  6. «Я была проста ў шоку!» Чыноўнікі папрасілі шматдзетную маці з Баранавічаў разабрацца з печчу ў доме яе бацькі і даць ім справаздачу
  7. Шесть тысяч северокорейских «строителей» и «саперов», которых Ким Чен Ын отправляет на Курщину, вскоре могут оказаться в Украине — ISW
  8. «У шоку ад гэтых нацэнак». Беларусы дзівяцца цане чарговага тавару — гэтым разам гаворка не пра прадукты
  9. «Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль у МУС і пайшоў ваяваць за Украіну
  10. Фінансавы бум з-за мяжы. Нацбанк зафіксаваў некалькі рэкордаў па пераводах валюты беларусамі
  11. Расія ўдарыла дронамі і ракетамі па Кіеве — цалкам разбураны пад'езд жылога дома, ёсць загінулыя і параненыя
  12. У Беларусі цяжарных скіроўваюць на тры УГД за дзяржаўны кошт. Гэта наўрад ці нагода ганарыцца, як робяць на дзяржТБ — тлумачым
  13. «Проста катаванне». Пагаварылі са зняволеным, які нядаўна выйшаў з калоніі ў Наваполацку, дзе сядзяць Віктар Бабарыка і Андрэй Пачобут
  14. «Не хапае дысцыпліны». Лукашэнка — пра прызначэнне сілавікоў на пасады кіраўнікоў абласцей
Читать по-русски


/

Акруговая пракуратура Гданьска пачала папярэдняе расследаванне па справе пра «завалоданне кватэрай» Ежы Ж. абраным прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім. Пра гэта паведамляецца на сайце пракуратуры.

Президент Польши Кароль Навроцкий. Фото: Facebook Кароля Навроцкого
Абраны прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі. Фота: Facebook Караля Наўроцкага

У Акруговую пракуратуру ў Гданьску 8 траўня паступілі дзве заявы пра магчымае здзяйсненне злачынства, звязанае з набыццём кватэры, размешчанай у Гданьску, тады яшчэ кандыдатам на пасаду прэзідэнта Польшчы Каралем Наўроцкім. Адну заяву падала сенатарка Магдалена Беят, другую — прыватная асоба. Да іх была прыкладзеная яшчэ адна заява пра падазрэнне ў здзяйсненні злачынства, пададзеная прэзідэнткай (мэрам) горада Гданьск.

Пракурор правёў праверачныя дзеянні, сабраў дакументы з розных установаў, у тым ліку з дома састарэлых, дзе цяпер жыве былы ўладальнік кватэры Ежы Ж.

«Пасля азнаямлення з атрыманымі матэрыяламі і правядзення допыту ў якасці сведкі прадстаўніка заяўніка — прэзідэнткі горада Гданьск — пракурор прыйшоў да высновы пра наяўнасць абгрунтаванага падазрэння ва ўчыненні злачынства і 13 чэрвеня 2025 года выдаў пастанову пра распачынанне следства па справе пра ўвядзенне ў зман Ежы Ж.», — паведамляе пракуратура.

Следчыя лічаць, што Ежы Ж. у перыяд з 24 студзеня 2012 года да 6 сакавіка 2017 года мог быць уведзены ў зман падчас заключэння папярэдняй дамовы куплі-продажу нерухомасці — кватэры коштам на той момант 30 тысяч даляраў — і даверанасці. Яму нібыта паабяцалі выплату поўнага кошту кватэры, а таксама догляд і дапамогу ў паўсядзённым жыцці ў абмен на перадачу права ўласнасці. Пасля, на падставе атрыманай даверанасці, была заключаная ўгода куплі-продажу ад яго імені на карысць абвінавачанага, што нанесла шкоду пацярпеламу Ежы Ж.

Гэта падпадае пад крымінальнае злачынства, за якое пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад шасці месяцаў да васьмі гадоў.

«У рамках папярэдняга расследавання, з мэтай поўнага высвятлення абставінаў справы, пракурор правядзе або даручыць правядзенне шэрагу працэсуальных дзеянняў, у тым ліку допытаў сведак і прызначэння экспертыз, якія не маглі быць праведзеныя на стадыі праверачнай вытворчасці з працэсуальных прычын. Ацэнка гэтых доказаў дазволіць прыняць рашэнне па справе», — паведамілі ў пракуратуры.

Нагадаем, падчас перадвыбарных дэбатаў Караль Наўроцкі заявіў, што ў яго, як і ў кожнага звычайнага паляка, знаходзіцца ва ўласнасці адна кватэра. Гэта прымусіла журналістаў звярнуць увагу на яшчэ адну кватэру плошчай 27 квадратных метраў, якая фігуруе ў яго дэкларацыі. Аказалася, што да 2011 года яна знаходзілася ў камунальнай уласнасці, а жыў у ёй пажылы хворы жыхар Гданьска, цяпер вядомы як Ежы Ж.

Схема, па якой кватэра аказалася ва ўласнасці Наўроцкага, была простай. У 2011 годзе ён ад імя Ежы Ж. купіў гэтую кватэру за 10% яе намінальнага кошту — польскае заканадаўства прадугледжвае такую магчымасць выкупу камунальнага жылля яго насельнікамі.

Потым Наўроцкі плаціў за мужчыну камунальныя плацяжы і, відаць, часам дапамагаў яму фінансава. А праз пяць гадоў, калі Ежы атрымаў права продажу свайго жылля за поўны кошт, Наўроцкі заключыў з ім натарыяльнае пагадненне пра куплю гэтай кватэры.

Ці атрымаў 80-гадовы мужчына нейкія грошы ад Наўроцкага — не зусім зразумела, але фактам ёсць тое, што цяпер Ежы Ж. не мае ўласнага жылля і жыве ў камунальным доме састарэлых.