Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Фінансавы бум з-за мяжы. Нацбанк зафіксаваў некалькі рэкордаў па пераводах валюты беларусамі
  2. «Не хапае дысцыпліны». Лукашэнка — пра прызначэнне сілавікоў на пасады кіраўнікоў абласцей
  3. «Чалавек выглядаў як кавалак мяса чорна-сіняга колеру». Так з беларуса здзекаваліся ў сакрэтнай турме — яе будынак бачылі многія з вас
  4. Шесть тысяч северокорейских «строителей» и «саперов», которых Ким Чен Ын отправляет на Курщину, вскоре могут оказаться в Украине — ISW
  5. «Проста катаванне». Пагаварылі са зняволеным, які нядаўна выйшаў з калоніі ў Наваполацку, дзе сядзяць Віктар Бабарыка і Андрэй Пачобут
  6. «Беларусь переживает паническую атаку». На Западе произошел всплеск публикаций про Лукашенко, причина в его «таланте» диетолога
  7. Памятаеце таямнічы фонд Лукашэнкі, пра які палітык казаў: «гэта гарантыя, што грошы не будуць раскрадзеныя»? Пра яго ёсць навіны
  8. «Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль у МУС і пайшоў ваяваць за Украіну
  9. Рыхтуецца да візіту ў Мінск: спецпасланнік Трампа можа сустрэцца з Лукашэнкам найбліжэйшымі днямі — Reuters
  10. Расія ўдарыла дронамі і ракетамі па Кіеве — цалкам разбураны пад'езд жылога дома, ёсць загінулыя і параненыя
  11. «У шоку ад гэтых нацэнак». Беларусы дзівяцца цане чарговага тавару — гэтым разам гаворка не пра прадукты
  12. «Я была проста ў шоку!» Чыноўнікі папрасілі шматдзетную маці з Баранавічаў разабрацца з печчу ў доме яе бацькі і даць ім справаздачу
  13. У Беларусі цяжарных скіроўваюць на тры УГД за дзяржаўны кошт. Гэта наўрад ці нагода ганарыцца, як робяць на дзяржТБ — тлумачым
  14. Силовики потребовали от Польши выдать беларуса, который участвовал в протестах. Статью указали не «политическую» — вот что решил суд
Читать по-русски


/

У Варшаве 15 чэрвеня прайшла канферэнцыя Reshape беларускага Цэнтра новых ідэй. У ліку іншага там на адной з панэляў абмяркоўвалі, куды дэмакратычны рух Беларусі прыйшоў за пяць гадоў, што мінулі з 2020 года. Удзельніцай дыскусіі таксама была палітолаг, экспертка Офіса Святланы Ціханоўскай Аліна Харысава. Аднак, як яна сама заўважыла, у сацсетках некаторым падалося цікавейшым тое, у што яна апранутая, чым тое, што казала. І такое рэгулярна адбываецца з жанчынамі ў палітыцы.

Слева направо: Леся Рудник, Алина Харисова, Франак Вечерко, Елизавета Прокопчик и Андрей Егоров принимают участие в дискуссии во время конференции Reshape. Варшава, Польша. 15 июня 2025 года. Фото: "Белсат"
Злева направа: Леся Руднік, Аліна Харысава, Франак Вячорка, Лізавета Пракопчык і Андрэй Ягораў бяруць удзел у дыскусіі падчас канферэнцыі Reshape. Варшава, Польшча. 15 чэрвеня 2025 года. Фота: «Белсат»

— У выходныя выступіла на канферэнцыі Reshape ад Цэнтра новых ідэй. Гаварыла пра Беларусь: пра будучыню, пра боль, пра галоўныя ўрокі апошніх пяці гадоў. Але што ж больш за ўсё ўразіла некаторых мужчын у каментарах? Правільна. Гольфы. Неаднаразова было мной прачытана або пачута: «Класныя панчошкі»… Дзякуй, што паслухалі, хлопцы, — адказала на ўвагу да свайго адзення Харысава.

Яна таксама дадала, што «некаторыя дагэтуль не зразумелі: жаночае цела ў палітыцы — гэта не запрашэнне да абмеркавання яго дэталяў».

— Так, я люблю стыль, — адзначыла палітолаг. — І так, я магу выступаць у гольфах, шпільках або красоўках — і ўсё роўна гаварыць пра геапалітыку, пра міжнароднае права, пра даследаванні. Палітыка — не для «мужчынскага клуба». І не для тых, хто блытае сцэну з Tinder. А калі гольфы прыцягваюць вас больш, чым прамова — магчыма, вы не туды прыйшлі.

Пры гэтым у каментарах да выказвання Харысавай адзін мужчына папрасіў дадаць фатаграфію саміх панчох, бо ён «заінтрыгаваны», а другі параіў ёй «павучыцца стылю, перш чым ісці ў публічную, а тым больш палітычную дзейнасць», адзначыўшы, што «класныя панчошкі» экс-генеральнай сакратаркі ЗША Кандалізы Райс або старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен нібыта публічна не абмяркоўваліся.

Гэта, дарэчы, даволі далёка ад праўды: стыль жанчын-палітыкаў рэгулярна абмяркоўваецца. Напрыклад, у ЗША гэта ўжо некалькі гадоў запар адбываецца з Камалай Харыс, экс-кандыдаткай ад Дэмакратычнай партыі на выбарах 2024 года. Тое, якія брэнды яна выбірае, рэгулярна крытыкуюць у сацсетках і не толькі.

— Гэта перавод увагі з таго, што робіць жанчына, якія ідэі адстойвае, на тое, як выдатна яна выглядае, — тлумачыла «Люстэрку» гендарная даследчыца Ірына Сідорская. Акцэнтаванне ўвагі на выглядзе жанчыны замест абмеркавання яе дзеянняў, рашэнняў ці прафесійных якасцяў — гэта, безумоўна, добразычлівы сэксізм. Напрыклад, калі тая ж Камала Харыс абвясціла пра свой удзел у прэзідэнцкай гонцы, частка абмеркаванняў датычыла таго, як сучасна і стылёва яна апранаецца, у прыватнасці, выбару ёю кедаў Converse. Нягледзячы на станоўчы тон, такія акцэнты адцягвалі ад яе прафесійных якасцяў і дасягненняў, а асабліва — ад яе палітычнай праграмы (стыль яе суперніка Дональда Трампа, нагадаю, не абмяркоўваўся).

Акрамя таго, у канцы 2024 года выйшлі мемуары экс-канцлеркі Германіі Ангелы Меркель, якая прабыла на гэтай пасадзе больш за 15 гадоў. У кнізе яна прызналася, што ў пачатку кар’еры яе калегі жартавалі з яе праз яе адзенне. У прыватнасці, Меркель называлі недарэчнай за тое, што яна аддавала перавагу таму, каб камбінаваць швэдры з доўгімі спадніцамі, а яшчэ — за кароткую стрыжку.

Нагадаем, раней «Люстэрка» публікавала меркаванне Аліны Харысавай пра тое, ці становяцца маладыя людзі ў Беларусі больш праўладнымі і наколькі ўзровень іх зацікаўленасці ў палітыцы суадносіцца з сітуацыяй у іншых краінах. У тэксце яна таксама закранала тэму таго, што ўваход у палітыку для жанчын трохі складанейшы, чым для мужчын, бо гэтая сфера дагэтуль лічыцца «бруднай» справай «для выбраных».

— У нашай краіне наогул вельмі моцна пераважае пазіцыя, маўляў, «я не разбіраюся ў палітыцы». І зразумелая рэч, што гэтая ўстаноўка не бярэцца проста так — з паветра. Гэты наратыў нам таксама навязвае дзяржава — перш за ўсё моладзі і жанчынам, калі звярнуць увагу, — пісала Харысава. — Палітыка падаецца як нешта небяспечнае, бруднае, далёкае, незразумелае і таму «дазволенае» толькі нейкім «вярхушкам» <…>. Пры тым што наратыў пра «брудную і складаную» палітыку абсалютна бессэнсоўны, ён вельмі выгадны дзяржаве Аляксандра Лукашэнкі. Бо моладзь — гэта, як правіла, досыць пратэсная група насельніцтва, і зручней за ўсё «заглушыць» яе, задушыць на корані.

Чытайце таксама