Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Чалавек выглядаў як кавалак мяса чорна-сіняга колеру». Так з беларуса здзекаваліся ў сакрэтнай турме — яе будынак бачылі многія з вас
  2. Шесть тысяч северокорейских «строителей» и «саперов», которых Ким Чен Ын отправляет на Курщину, вскоре могут оказаться в Украине — ISW
  3. «Беларусь переживает паническую атаку». На Западе произошел всплеск публикаций про Лукашенко, причина в его «таланте» диетолога
  4. Рыхтуецца да візіту ў Мінск: спецпасланнік Трампа можа сустрэцца з Лукашэнкам найбліжэйшымі днямі — Reuters
  5. У Беларусі цяжарных скіроўваюць на тры УГД за дзяржаўны кошт. Гэта наўрад ці нагода ганарыцца, як робяць на дзяржТБ — тлумачым
  6. «Я была проста ў шоку!» Чыноўнікі папрасілі шматдзетную маці з Баранавічаў разабрацца з печчу ў доме яе бацькі і даць ім справаздачу
  7. «У шоку ад гэтых нацэнак». Беларусы дзівяцца цане чарговага тавару — гэтым разам гаворка не пра прадукты
  8. Расія ўдарыла дронамі і ракетамі па Кіеве — цалкам разбураны пад'езд жылога дома, ёсць загінулыя і параненыя
  9. «Не хапае дысцыпліны». Лукашэнка — пра прызначэнне сілавікоў на пасады кіраўнікоў абласцей
  10. Фінансавы бум з-за мяжы. Нацбанк зафіксаваў некалькі рэкордаў па пераводах валюты беларусамі
  11. Силовики потребовали от Польши выдать беларуса, который участвовал в протестах. Статью указали не «политическую» — вот что решил суд
  12. Памятаеце таямнічы фонд Лукашэнкі, пра які палітык казаў: «гэта гарантыя, што грошы не будуць раскрадзеныя»? Пра яго ёсць навіны
  13. «Проста катаванне». Пагаварылі са зняволеным, які нядаўна выйшаў з калоніі ў Наваполацку, дзе сядзяць Віктар Бабарыка і Андрэй Пачобут
  14. «Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль у МУС і пайшоў ваяваць за Украіну
Читать по-русски


/

Некалькі беларусаў расказалі ў TikTok, што здзівіліся цэнам на кухні пад заказ. У каментарах карыстальнікі сацсеткі падзяліліся сваім досведам. Адны лічаць, што лепш сабраць сваімі рукамі, іншыя ж абараняюць пастаўшчыкоў такіх тавараў.

Иллюстративный снимок. Фото: Kamil Cyprian / Pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Kamil Cyprian / Pixabay.com

Беларуска з Баранавічаў расказала, што яе сям’я купіла мэблю ў новы дом. І пакуль яна вывучала варыянты, яе здзівілі цэны на кухні пад заказ.

«Некалькі месяцаў я манітору інтэрнэт, розныя прапановы, у Instagram гэтыя ўсе фабрыкі, канторы <…> І тут мне трапляецца рэклама, дзе кажуць: „Прыходзьце да нас, у нас кухні таннейшыя на 40%, то-бок на 4000 рублёў“. А я як бы планавала ў прынцыпе кухню, не даражэйшую за чатыры тысячы», — расказала блогерка.

«Я ў шоку ад таго, як расказваюць людзі пра цэны. Камусьці намералі за 5 тыс. даляраў, камусьці за 3 тыс. То-бок цяпер на заказ кухня — гэта ад 10 тыс. рублёў. Баюся спытаць іх, колькі зарабіць трэба?» — абурылася яна.

@kristendance18 #беларусь #Барановичи #мебель #цены #рек ♬ оригинальный звук — Кристина

Яшчэ адзін беларус расказаў: «Наткнуўся на рэкламу ў TikTok: кухні ад 5850 рублёў! Хлопцы, я ў а**і, колькі робяць нацэнку». Ён расказаў, што дома сам сабраў мэблю, і паказаў амаль гатовую кухню. Паводле яго, мэбля з усёй фурнітурай для кухні памерам 4,2 на 1,5 метра абышлася да 2300 рублёў.

Увага! У відэа прысутнічае нецэнзурная лексіка.

@dreamapartment2 Я в шоке от этих наценок !!! #сталинка #ремонт #кухня ♬ оригинальный звук — Dream apartment 🏡🏠

Пад абодвума ролікамі сабраліся сотні каментароў. Многія таксама не хаваюць здзіўлення ад цэн, іншыя дзеляцца сваім досведамі і выдаткаванымі сумамі. Але некаторыя карыстальнікі выступілі ў абарону пастаўшчыкоў мэблі.

Вось некаторыя каментары:

  • «Модульная мэбля і мэбля на індывідуальную замову — гэта розныя рэчы… У модульнай вы можаце памяняць у асноўным матэрыялы, а ёсць яшчэ фурнітура, якая таксама вельмі моцна адрозніваецца якасцю і цаной… Агульная цана — гэта запыт кліента па матэрыялах і фурнітуры, а не цана са столі… І, дарэчы, пілавінне таксама каштуе па-рознаму…»
  • «Працую на вытворчасці, дзе пілуюць гэтае пілавінне. Цана на ДСП і паслугі за апошні год вырасла ў два разы. Ну, і самае дарагое на кухні — гэта фасады і фурнітура. За 4 тысячы рублёў будзе максімальна танная фурнітура і матэрыялы фасадаў».
  • «Усё ж залежыць ад напаўнення. Гатовыя кухні заўсёды каштавалі танней, модульныя танней, а корпусныя на заказ — даражэй. Далей ад фурнітуры ўсё залежыць і ад выбраных вамі фасадаў. Цана на фарбаваны МДФ будзе, вядома, вышэйшая, чым на ДСП. Залежыць, якія механізмы абраныя — высоўныя, пад’ёмныя і г. д.»
  • «Заказвала ў „модуль кухні“, кухня простая, але 6 метраў у даўжыню амаль. Абышлася 8900 рублёў (у іх да лютага гэтага года была зніжка 30%), плюс устаноўка абышлася ў 1100 рублёў. Плюс бытавая тэхніка каштавала 7500 рублёў».
  • «Модульную кухню ў ЗОВ налічылі 10 тыс. Замовілі ў кампаніі „Мабель“ за 6440 рублёў. Скарысталіся крэдытам на айчынныя тавары пад 4%».
  • «Рабілі на заказ. Абышлася 12 000 рублёў».
  • «Год таму рабілі пад заказ кутнюю, агульны метраж — 5,5 „квадрата“, з устаноўкай без тэхнікі абышлося амаль у 11 000 рублёў».
  • «Мэбельшчыкі яны такія… Замовілі гатовае пілавінне, сабралі, памножылі на 2 або на 3, каб у кішэню за месяц з кухні 2−3 касары пакласці».
  • «„Амі Мэбля“ ўжо 7 гадоў стаіць, і ўсё супер. Каштавала каля 1100 рублёў. У дом — з 21vek, 3 гады стаіць, пакуль усё добра, каля 1300 рублёў».
  • «А мы ў шоку ад такіх заказчыкаў! У якіх кухня — 9 м², а яны хочуць пад столь, фурнітуру Blum і іншыя плюшкі і за 4000. Давайце будзем рэалістамі! 10 гадоў таму кухня на 7 м² каштавала 1900/2500 даляраў у пластыку».
  • «Мы ж у рынкавых адносінах існуем. Майстру, а ўжо тым больш канторы са штатам, трэба зарабіць, кампенсаваць усе выдаткі. Сам таксама сабе збіраў кухню, набыў досвед, дзе варта эканоміць, а дзе ўсё ж раскашэліцца на фурнітуру і механізмы. Выдаткаваў свой час і сілы, дапусціў нейкія прамашкі. У выніку, калі ўсё падбіць, не так ужо і танней выходзіць».
  • «Мне за шафу-купэ на 3,5 метра даўжынёй зарадзілі 4800 рублёў, Тэрмін вырабу — 30 дзён. Вырашыў зрабіць сам. Намаляваў, замовіў распіл з пліт Egger, купіў шурупакрут, сабраў. Абышоўся ў 1700 рублёў і два тыдні часу».
  • «Нешта нават сорамна за сябе, я за кухню 14 000 рублёў заплаціў».
  • «2000 рублёў сам распіл, яшчэ 3000 рублёў — праца. Не бясплатна ж працаваць».
  • «А дадай падаткі, не паверыце — працэнтаў 30−50. Плюс на аплату супрацоўнікам, офіс, рэкламу і прыбытак».
  • «А яшчэ можна зубы самому зрабіць, а то там такія цэны».