Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Чалавек выглядаў як кавалак мяса чорна-сіняга колеру». Так з беларуса здзекаваліся ў сакрэтнай турме — яе будынак бачылі многія з вас
  2. Шесть тысяч северокорейских «строителей» и «саперов», которых Ким Чен Ын отправляет на Курщину, вскоре могут оказаться в Украине — ISW
  3. «Беларусь переживает паническую атаку». На Западе произошел всплеск публикаций про Лукашенко, причина в его «таланте» диетолога
  4. Рыхтуецца да візіту ў Мінск: спецпасланнік Трампа можа сустрэцца з Лукашэнкам найбліжэйшымі днямі — Reuters
  5. У Беларусі цяжарных скіроўваюць на тры УГД за дзяржаўны кошт. Гэта наўрад ці нагода ганарыцца, як робяць на дзяржТБ — тлумачым
  6. «Я была проста ў шоку!» Чыноўнікі папрасілі шматдзетную маці з Баранавічаў разабрацца з печчу ў доме яе бацькі і даць ім справаздачу
  7. «У шоку ад гэтых нацэнак». Беларусы дзівяцца цане чарговага тавару — гэтым разам гаворка не пра прадукты
  8. Расія ўдарыла дронамі і ракетамі па Кіеве — цалкам разбураны пад'езд жылога дома, ёсць загінулыя і параненыя
  9. «Не хапае дысцыпліны». Лукашэнка — пра прызначэнне сілавікоў на пасады кіраўнікоў абласцей
  10. Фінансавы бум з-за мяжы. Нацбанк зафіксаваў некалькі рэкордаў па пераводах валюты беларусамі
  11. Силовики потребовали от Польши выдать беларуса, который участвовал в протестах. Статью указали не «политическую» — вот что решил суд
  12. Памятаеце таямнічы фонд Лукашэнкі, пра які палітык казаў: «гэта гарантыя, што грошы не будуць раскрадзеныя»? Пра яго ёсць навіны
  13. «Проста катаванне». Пагаварылі са зняволеным, які нядаўна выйшаў з калоніі ў Наваполацку, дзе сядзяць Віктар Бабарыка і Андрэй Пачобут
  14. «Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль у МУС і пайшоў ваяваць за Украіну
Читать по-русски


У Літве грамадзянін Расіі выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград і знік. Яго шукаюць памежнікі, падняты верталёт літоўскай Службы аховы дзяржмяжы, аднак пакуль месцазнаходжанне ўцекача не выявілі, піша Delfi.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: vagon-vokzal.ru
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: vagon-vokzal.ru

У Літве ідуць пошукі грамадзяніна Расіі 2004 года нараджэння, які выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград (адзначым, ён ідзе ў тым ліку праз тэрыторыю Беларусі).

Паводле інфармацыі паліцыі, інцыдэнт адбыўся раніцай 17 чэрвеня: прыкладна за 25 хвілін да прыбыцця цягніка на станцыю Кібартай правадніца заўважыла адчыненыя дзверы вагона і паведаміла пра гэта літоўскім памежнікам. Мужчыны ў цягніку ўжо не было.

На пошукі ўцекача паднялі верталёт літоўскай памежнай службы, які аглядаў чыгуначную лінію, што вядзе ў Калінінградскую вобласць. Ён знаходзіўся ў паветры каля трох гадзін, але слядоў расіяніна знайсці не ўдалося.

Як паведамілі ў Службе аховы дзяржмяжы Літвы, у расіяніна былі ўсе неабходныя дакументы, ён легальна ехаў праз тэрыторыю краіны транзітам. Матывы яго ўчынку невядомыя.

У дачыненні да маладога чалавека ўжо распачатае адміністрацыйнае расследаванне. За парушэнне яму пагражае штраф ад 70 да 300 еўра, а пасля затрымання яго плануюць выправадзіць з краіны.