Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В прошлом веке минчанин шесть месяцев прятался от властей в подвале дома в центре Минска. У него была веская причина — вот какая
  2. Трамп заявил, что у РФ могут быть территориальные амбиции за пределами Украины. В ISW перечислили признаки того, что это действительно так
  3. Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы
  4. «Колькасць пацярпелых такая, што хуткія не паспяваюць». РФ нанесла самы разбуральны з пачатку вайны ўдар па буйным горадзе Украіны
  5. «Каля 150 чалавек». У мінскім філіяле распрацоўшчыка «Свету танкаў» масава атруціліся супрацоўнікі — расказваем
  6. «Невозможно, чтобы Николай Лукашенко избежал в своей жизни трагедии». Виталий Манский о фильме про сына Лукашенко и съемках Путина
  7. «Я едва узнала Сергея». Тихановская рассказала «Зеркалу», как изменился муж за годы в тюрьме, и ответила критикам его эмоций
  8. «Я уже сказал президенту Дуде, сказал пану Сикорскому». Тихановский — о своем видении, как давить на Лукашенко
  9. «Кіберпартызаны»: На сустрэчы да Мельнікавай агент КДБ Лабееў лётаў са спадарожнікамі-калегамі
Читать по-русски


/

Невядомыя прадстаўляюцца супрацоўнікамі расійскага медыя ў выгнанні Port і спрабуюць наняць фатографаў для здымкі падчас сустрэчы са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі ў Варшаве 26 чэрвеня. Пра гэта піша Port.

Силовики под видом сотрудников редакции пытаются нанять фотографа. Фото: скриншот медиа Port

У Port адзначаюць, што некалькімі днямі раней з рэдакцыяй таксама звязваліся невядомыя і спрабавалі наняць журналістаў для «інтэрв'юявання аднаго чалавека» ў Вільнюсе.

Силовики под видом сотрудников редакции пытаются нанять фотографа. Фото: скриншот медиа Port

Цяпер жа з рэдакцыяй Port звязалася некалькі журналістаў, да якіх звярнуліся людзі, што прадстаўляюцца супрацоўнікамі рэдакцыі. Пад нікамі «Марiя Габдуллина» і «Татьяна Лебедева» яны спрабавалі наняць чалавека, які здыме ўсіх, хто прыйдзе на сустрэчу са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі, якая адбудзецца 26 чэрвеня ў Варшаве.

Абедзве «дзяўчыны» называлі сябе журналісткамі Port. За працу яны прапаноўвалі аплату сумай 500 злотых і 100 еўра.

«Марiя» сцвярджала, што жыве ў Вільнюсе і працуе «пазаштатна». У сваіх паведамленнях «дзяўчына» дапускала памылкі і некалькі разоў пісала пра сябе ў мужчынскім родзе.

Силовики под видом сотрудников редакции пытаются нанять фотографа. Фото: скриншот медиа Port

Адзін з тых, каго спрабавалі ў якасці фатографа наняць «супрацоўнікі рэдакцыі», у размове з Port дапусціў, што пад выдуманымі імёнамі людзям пішуць сілавікі.

«Перад буйнымі івэнтамі беларускай апазіцыі так рэгулярна шукаюць. Хутчэй за ўсё — беларускія спецслужбы, але, можа, і расійскія», — дапусціў суразмоўца.

У рэдакцыі выдання падкрэслілі, што не шукаюць фатографаў і аператараў.

Пад нікам «Татьяна Лебедева» некаторым прапануюць пафатаграфаваць сустрэчу з Ціханоўскімі для «Гуманітарнай установы» БАЗА"" (так называецца тэлеграм-канал, звязаны з ГУБАЗіК). Пра гэта «Медыязоне» расказаў адзін з беларусаў, якому паступіла прапанова «падпрацаваць».