Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Обычный «отпускной» рейс превратился в борьбу за жизнь на высоте 5 километров. 22 минуты, которые потрясли авиамир
  2. Путин хочет представить себя Трампу незаменимым посредником для урегулирования ситуации на Ближнем Востоке — вот для чего он это делает
  3. С начала года потерял больше 14%: как долго будет дешеветь доллар. Прогноз по валютам
  4. Один из санаториев «взорвал» TikTok введенной платой за вход для некоторых людей. В здравнице ответили
  5. Лукашенко снова пообещал «поснимать головы» чиновникам. Угадайте за что в этот раз
  6. Власти придумали очередное ограничение для населения
  7. Чиновники взялись за еще одну категорию работников
  8. Из России пришла новость, которая угрожает нашему валютному рынку. Что об этом думают в Нацбанке и не будут ли принимать что-то похожее?
  9. На рынке труда продолжает усугубляться обстановка — растет дефицит кадров. Но есть еще один не самый позитивный момент


За апошнія паўтары гады з Ліцэя БДУ былі звольненыя 12 выкладчыкаў. Аб гэтым у інтэрв'ю выданню «Наша Ніва» распавёў былы дырэктар навучальнай установы Ігар Варакса. Ён таксама ўпершыню агучыў прычыну свайго сыходу з ліцэя ў ліпені 2021 года.

Фота: Наша Ніва
Фота: Наша Ніва

— Я працаваў дырэктарам на працягу двух гадоў, але разумеў, што сітуацыя ў Беларусі ўвогуле, і ў сістэме адукацыі ў прыватнасці, разгортваецца не ў тым кірунку, у якім бы мне хацелася бачыць.

Перспектыў захаваць лад жыцця, да якога многія прызвычаіліся за гады «беларускай адлігі» — 2015−2019, — не было ніякіх.

Ліцэй не змог бы надалей існаваць на выспе, адрэзаны ад усёй астатняй сістэмы адукацыі. У сваю чаргу мне не хацелася б бачыць на ўласныя вочы заняпад той справы, у якую ўкладаў душу. А яшчэ не хацелася нішчыць сваімі ж рукамі тое, што ствараў падчас папярэдняй працы ў Ліцэі. Таму трэба было сыходзіць, — гаворыць Варакса.

Паводле яго слоў, улады не чапалі ліцэй вельмі доўга.

— У 2020-м і 2021-м ніякіх істотных зменаў не адбывалася. Напэўна, уладам было не да нас, бо праблемы ў іх тады былі іншыя. Пазней яны вырашыліся, і рукі сталі даходзіць да ўстаноў адукацыі.

Разам з тым, адзначае, прадчуваў, што ўсё ідзе да таго, што «некаторыя сучасныя новаўвядзенні ў выхаваўчай працы ва ўстановах адукацыі», якія ён не падтрымлівае, хутка пачнуць уводзіць і ў ліцэі.

Ігар Варакса адзначае: па яго падліках, з таго часу, калі ён сышоў, з ліцэя былі звольненыя альбо сышлі самастойна 12 супрацоўнікаў.

Варакса гаворыць, што катэгарычна не згодны з тым, што ў Беларусі лепшая адукацыя. І адзначае, што настаўнік павінен да вучняў ставіцца як да калег, а не зверху ўніз. Менавіта ў гэтым была ўнікальнасць ліцэя.

— Я вельмі доўга працаваў у Ліцэі БДУ, таму ў мяне прафесійная дэфармацыя адбылася за доўгі перыяд працы. Я б пераробліваў усё па прыкладзе Ліцэя — творчасць і вольнасць, — гаворыць ён.

Нагадаем, кандыдат фізіка-матэматычных навук Ігар Варакса працаваў у Ліцэі БДУ 20 гадоў. З 2019-га па 2021-ы ён быў там дырэктарам. У жніўні 2021 года стала вядома, што у ліцэі новы дырэктар, а Ігар Варакса сышоў месяцам раней па згодзе бакоў. Як распавёў Варакса «Нашай Ніве», пасля звальнення ён з сям’ёй з’ехаў з Беларусі ва Украіну. Пасля пачатку вайны яны пераехалі ў Літву.