Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Кремль пытается подчинить армии бывших советских государств». Эксперты о новом протоколе ОДКБ, который ратифицировала Госдума России
  2. У буйнога вытворцы абутку ўзніклі праблемы — мільённыя даўгі і пытанне захавання прадпрыемства. Расказваем падрабязнасці
  3. «Высокий уровень доверия у диктатора». Кто тот дипломат, который переводил переговоры Лукашенко и Келлога
  4. Пенсійная «пастка», пацяжэлыя жыроўкі, падаражэнне крэдытаў і новаўвядзенне для гандлю. Што зменіцца ў ліпені
  5. «Приходится разговаривать с людьми, с которыми мы не согласны». Экс-помощница Байдена — о визите Келлога и освобождении Тихановского
  6. «Крыкі чулі ўсе». З'явіліся новыя падрабязнасці смерці Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі — расказваем
  7. «Я едва узнала Сергея». Тихановская рассказала «Зеркалу», как изменился муж за годы в тюрьме, и ответила критикам его эмоций
  8. Минчанка пожаловалась Кочановой на пенсионную проблему — та вызвала на ковер двух министров
  9. «Невозможно, чтобы Николай Лукашенко избежал в своей жизни трагедии». Виталий Манский о фильме про сына Лукашенко и съемках Путина
  10. З Расіі нядаўна прыйшла навіна, здольная ўдарыць па валютным рынку Беларусі. У чым рызыка і што адбываецца на практыцы
  11. «Колькасць пацярпелых такая, што хуткія не паспяваюць». РФ нанесла самы разбуральны з пачатку вайны ўдар па буйным горадзе Украіны
  12. «Гаспадар у Літве». Даведаліся, што цяпер з домам, праз які Ціханоўскі завёў YouTube-канал, што зрабіў яго папулярным, і пайшоў у палітыку
  13. Што пішуць прарасійскія боты ў каментарах пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага? Паглядзелі за вас
  14. «Каля 150 чалавек». У мінскім філіяле распрацоўшчыка «Свету танкаў» масава атруціліся супрацоўнікі — расказваем
Читать по-русски


/

Адной з прычын, з якой Сяргей Ціханоўскі завёў YouTube-канал «Краіна для жыцця», стаў старадаўні дом XIX стагоддзя ў вёсцы Агародня Гомельская Добрушскага раёна. Ціханоўскі купіў яго ў 2017 годзе і марыў ператварыць у турыстычны аб’ект, але ўзнікла праблема. Дом — гістарычна-культурная каштоўнасць, таму без дазволу чыноўнікаў мяняць тут нічога нельга. Бюракратыя прыкметна тармазіла рамонт, у выніку за два з паловай гады з моманту куплі тады яшчэ прадпрымальнік Ціханоўскі толкам так і не змог прывесці нерухомасць у парадак і ў сваіх роліках пачаў расказваць пра абыякавасць чыноўнікаў і іншыя праблемы ў краіне. «Люстэрка» даведалася, што цяпер са старым домам, з якога, можна сказаць, і пачаўся прыход Ціханоўскага ў палітыку.

Старый дом, который купил Тихановский, Добрушский район, март, 2019-го
Стары дом, які купіў Ціханоўскі, Добрушскі раён, сакавік 2019 года

У інтэрв'ю 2017 года Сяргей Ціханоўскі расказваў, што паводле тагачаснага курсу Нацбанка нерухомасць яму абышлася ў 2200 даляраў. У той час проста прадпрымальнік Ціханоўскі марыў ператварыць яе ў турыстычны аб’ект: на другім паверсе зрабіць «нешта накшталт гатэля ці хостэла», на першым — «кавярню ці крамку». Мясцовыя жыхары спадзяваліся, што ўсё гэта дапаможа адрадзіць практычна абязлюдзелую вёску. Ажыццявіць задуманае замінала бюракратыя.

— Разумееш, які прыкол? У прадпрымальніка могуць, а — скончыцца «бабкі», б — знікнуць жаданне нешта рабіць. Разумееш? Бо ўсё гэта (рэканструкцыя. — Заўв. рэд.) цягнецца два з паловай гады — і нічога няма. Толькі дах памяняў, і тое толькі таму што [стары] абваліўся. Любая ініцыятыва спыняецца, — у сакавіку 2019-га апісваў сітуацыю з сядзібай Сяргей. — [Бурная дзейнасць] паволі вычэрпваецца.

Сергей Тихановский показывает журналистам купленный дом. Рядом с ним местный житель деревни Огородня-Гомельская, январь 2017 года
Сяргей Ціханоўскі паказвае журналістам набыты дом. Побач з ім мясцовы жыхар вёскі Агародня Гомельская, студзень 2017 года

У сакавіку 2019-га Сяргей Ціханоўскі завёў YouTube-канал «Краіна для жыцця», каб расказваць пра безгаспадарлівасць і карупцыю ў краіне. Адным з першых было акурат відэа пра той самы дом.

З таго часу шмат што змянілася. Прадпрымальнік заявіў пра жаданне стаць прэзідэнтам, быў асуджаны на 19,5 года пазбаўлення волі, амаль пяць гадоў праседзеў у адзіночцы, перш чым быў вызвалены. А дом яшчэ стаіць. Знайсці яго актуальныя здымкі нам не ўдалося. Аднак у лістападзе 2023-га ён трапіў на кадры аўтара YouTube-канала «Не шукай сэнс…».

Так в ноябре 2023-го выглядела усадьба, которую когда-то купил Сергей Тихановский. Скриншот: YouTube-канал "Не ищи смысл..."
Так у лістападзе 2023-га выглядала сядзіба, якую калісьці купіў Сяргей Ціханоўскі. Скрыншот: YouTube-канал «Не шукай сэнс…»

Пад выглядам мінчанкі, якая хацела б купіць пусты будынак, журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў Кармянскі сельскі савет, да якога належыць вёска Агародня Гомельская. Там паведамілі, што дом не прадаецца, бо ў яго ёсць уладальнік.

— У любым выпадку вы вырашаеце гэтае пытанне з уласнікам, — удакладнілі ў сельсавеце.

— А ці можна ўладальніка знайсці, каб звязацца?

— Гэта дом [чалавека], якога прэзідэнт нядаўна памілаваў. Ціханоўскага. Ён знаходзіцца ў Літве. Не ведаю, ці ёсць давераныя людзі ў гэтага чалавека. Магу толькі сказаць, што на дом накладзены арышт за нявыплату штрафаў. У любым выпадку без дазволу судовых выканаўцаў наўрад ці вы вырашыце гэтае пытанне.

Нагадаем, у ліпені 2023-га на таргах прадалі мінскую кватэру Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. У аўкцыёне ўдзельнічалі два чалавекі. У выніку 66 «квадратаў», дзе былі прапісаныя і дзеці пары, купілі больш чым за 203 тысячы рублёў.

Двума гадамі раней, калі праходзіў суд «па справе Ціханоўскага», яго фігурантаў, сярод якіх былі Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў і Уладзімір Цыгановіч, абавязалі выплаціць 2,5 мільёна рублёў кампенсацыі. У судовым рашэнні гаварылася, што гэтыя грошы пойдуць «для выплат супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных справаў за дадатковы час на службе падчас паслявыбарчых пратэстаў».

Чытайце таксама