Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Кремль пытается подчинить армии бывших советских государств». Эксперты о новом протоколе ОДКБ, который ратифицировала Госдума России
  2. У буйнога вытворцы абутку ўзніклі праблемы — мільённыя даўгі і пытанне захавання прадпрыемства. Расказваем падрабязнасці
  3. «Высокий уровень доверия у диктатора». Кто тот дипломат, который переводил переговоры Лукашенко и Келлога
  4. Пенсійная «пастка», пацяжэлыя жыроўкі, падаражэнне крэдытаў і новаўвядзенне для гандлю. Што зменіцца ў ліпені
  5. «Приходится разговаривать с людьми, с которыми мы не согласны». Экс-помощница Байдена — о визите Келлога и освобождении Тихановского
  6. «Крыкі чулі ўсе». З'явіліся новыя падрабязнасці смерці Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі — расказваем
  7. «Я едва узнала Сергея». Тихановская рассказала «Зеркалу», как изменился муж за годы в тюрьме, и ответила критикам его эмоций
  8. Минчанка пожаловалась Кочановой на пенсионную проблему — та вызвала на ковер двух министров
  9. «Невозможно, чтобы Николай Лукашенко избежал в своей жизни трагедии». Виталий Манский о фильме про сына Лукашенко и съемках Путина
  10. З Расіі нядаўна прыйшла навіна, здольная ўдарыць па валютным рынку Беларусі. У чым рызыка і што адбываецца на практыцы
  11. «Колькасць пацярпелых такая, што хуткія не паспяваюць». РФ нанесла самы разбуральны з пачатку вайны ўдар па буйным горадзе Украіны
  12. «Гаспадар у Літве». Даведаліся, што цяпер з домам, праз які Ціханоўскі завёў YouTube-канал, што зрабіў яго папулярным, і пайшоў у палітыку
  13. Што пішуць прарасійскія боты ў каментарах пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага? Паглядзелі за вас
  14. «Каля 150 чалавек». У мінскім філіяле распрацоўшчыка «Свету танкаў» масава атруціліся супрацоўнікі — расказваем
Читать по-русски


/

Гамяльчанка хацела атрымаць дублікат пасведчання пра нараджэнне для свайго 24-гадовага сына, які жыве за мяжой. Аднак у ЗАГСе жанчыне адмовілі, паведамляе belkagomel.by.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Translate.by
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Translate.by

«Сыну 24 гады, жыве за мяжой. Згубіў сваё пасведчанне пра нараджэнне і папрасіў мяне тэрмінова атрымаць у ЗАГСе яго дублікат. Там адмовілі са спасылкай на закон пра персанальныя звесткі і тое, што такія дакументы выдаюцца бацькам толькі няпоўнагадовых дзяцей. Ці правамерная адмова?» — спытала гамяльчанка Ірына.

У Савецкім ЗАГСе Гомеля ёй адказалі, што запісы актаў грамадзянскага стану змяшчаюць асабістую інфармацыю і абароненыя законам, таму доступ да іх абмежаваны, а правілы атрымання паўторных сведчанняў рэгулююцца артыкулам 202 Кодэкса пра шлюб і сям’ю.

З 1 студзеня 2025 года паўторнае пасведчанне пра нараджэнне выдаецца:

  • асобам, на якіх складзены запіс акта;
  • бацькам, апекунам і папячыцелям дзяцей да 18 гадоў;
  • апекунам недзеяздольных.

Паўторнае пасведчанне таксама можна атрымаць па даверанасці, натарыяльна засведчанай у вызначаным заканадаўствам парадку.

Нагадаем, у 2023 годзе Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога беларусы за мяжой не могуць атрымаць пашпарт у консульстве, а аформіць многія дакументы дазваляецца толькі пасля асабістай яўкі або па даверанасці, выдадзенай у Беларусі.

Для атрымання дубліката трэба падаць:

  • заяву;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;
  • дакументы пра змену прозвішча ці іншых звестак (калі ёсць);
  • пацверджанне аплаты (адна базавая велічыня).

«Такім чынам, паколькі ваш сын поўнагадовы, ён мусіць самастойна звярнуцца па дублікат пасведчання пра нараджэнне альбо аформіць натарыяльную даверанасць на вас для атрымання дакумента ад яго імені. Адмова ЗАГСа, які спасылаецца на закон пра персанальныя звесткі і абмежаванні для бацькоў поўнагадовых дзяцей, адпавядае заканадаўству», — заявілі ў ЗАГСе Савецкага раёна Гомеля.