У ліку 14 чалавек, памілаваных Аляксандрам Лукашэнкам у дзень прыезду, быў грамадзянін Польшчы Хуберт Мруз, піша «Наша Ніва».

Яго гісторыя не мае нічога агульнага з палітычнымі ці шпіёнскімі гісторыямі. На радзіме хлопец працаваў на будоўлі, на складзе крамы, быў кур’ерам. Год назад ён паехаў у Брэст вырваць зуб — бо гэта ўдвая танней, чым у Польшчы.
На мяжы ў Мруза знайшлі ў кішэні марыхуану і амфетаміны, якія ён забыў дастаць. Рэч у тым, што Хуберт спажываў наркотыкі 14 гадоў, лячыўся ў клініцы — але марна. За спробу кантрабанды наркотыкаў ён атрымаў каля пяці гадоў зняволення.
У маі 2025 года прапагандысты з БТ запісалі ў калоніі яго кароткі маналог пра абставіны справы.
Цяпер Мруз вярнуўся ў Польшчу.