Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Памятаеце таямнічы фонд Лукашэнкі, пра які палітык казаў: «гэта гарантыя, што грошы не будуць раскрадзеныя»? Пра яго ёсць навіны
  2. Пра тое, якія прафесіі могуць стаць непатрэбнымі ў найбліжэйшыя пяць гадоў, мы расказвалі. Цяпер пагаворым пра тыя, з якімі гэта ўжо адбылося
  3. Памятаеце экс-дырэктара «Белтэлекама», якога асудзілі па «справе Уцюрына»? Даведаліся, дзе ён працуе пасля вызвалення
  4. Да мінулага года жыў у галечы і быў нікому не патрэбны, але цяпер здабыў прызнанне і мільёны даляраў. Хто гэты мастак родам з Беларусі
  5. Силовики потребовали от Польши выдать беларуса, который участвовал в протестах. Статью указали не «политическую» — вот что решил суд
  6. «Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль у МУС і пайшоў ваяваць за Украіну
  7. Рыхтуецца да візіту ў Мінск: спецпасланнік Трампа можа сустрэцца з Лукашэнкам найбліжэйшымі днямі — Reuters
  8. ГУБАЗіК прыйшоў з ператрусамі ў офісы кол-цэнтраў, якія прадавалі БАДы, — затрымана 56 чалавек па ўсёй краіне
  9. «Я была проста ў шоку!» Чыноўнікі папрасілі шматдзетную маці з Баранавічаў разабрацца з печчу ў доме яе бацькі і даць ім справаздачу
  10. Кліенты мабільных аператараў радаваліся, што «адбілі» безлімітныя тарыфныя планы. А цяпер для іх з'явілася яшчэ адна навіна
  11. «Никогда не жалею о том, что сделала». Поговорили с легендой беларусского нацотбора на «Евровидение», спевшей «Дуй на меня, дуй»
  12. У Беларусі цяжарных скіроўваюць на тры УГД за дзяржаўны кошт. Гэта наўрад ці нагода ганарыцца, як робяць на дзяржТБ — тлумачым
  13. Кажется, у российской армии появилось новое приоритетное направление в Донецкой области — что известно (+ карта)
Читать по-русски


/

Жыхары аграгарадка Лучнікі, які знаходзіцца зусім побач са Слуцкам, хочуць правесці сабе каналізацыю з горада. За гэта ў іх яшчэ пяць гадоў таму папрасілі 3,9 мільёна рублёў. Вяскоўцы хочуць падтрымкі ад кіраўніка Мінаблвыканкама, які 18 чэрвеня праводзіў прыём грамадзян у Слуцку, піша «Слуцкі край».

Житель деревни Лучники Олег Александрович на приеме у главы Миноблисполкома Алексея Кушнаренко, Слуцк, 18 июня 2025 года. Фото: t.me/soligorsk_mp
Жыхар вёскі Лучнікі Алег Александровіч на прыёме ў кіраўніка Мінаблвыканкама Аляксея Кушнарэнкі, Слуцк, 18 чэрвеня 2025 года. Фота: t.me/soligorsk_mp

Правесці сабе каналізацыю хочуць жыхары вуліцы Надрэчнай у Лучніках (мяркуючы з карты, вуліца ўпіраецца ў мяжу горада Слуцка). Яшчэ ў 2020 годзе яны звярнуліся ў «Водаканал» з просьбай пабудаваць каналізацыю. Праект ужо распрацаваны, але кошт 807 метраў каналізацыі складае 3,9 мільёна рублёў (110 тысяч рублёў з домаўладання, або больш за 4,8 тысячы рублёў за метр «трубы»).

Жыхар Лучнікаў Алег Александровіч папрасіў Кушнарэнку дапамагчы знізіць кошт. Праект яшчэ ўключае магчымасць падключэння і мясцовай школы. Чыноўнік паабяцаў даручыць гэта «кампетэнтным службам».

«Нават калі браць з пункту гледжання будаўніцтва: выгаднейшы адкрыты або закрыты спосаб, хто будзе гэтым займацца: дзяржаўнае прадпрыемства або прыватнік? Ці вы самі выканаеце зямельныя працы? Яны часам сягаюць 30% кошту ўсіх работ. Карацей, вельмі шмат нюансаў. Будзем разам шукаць варыянты», — адказаў кіраўнік Мінаблвыканкама.

Улица Надречная в деревне Лучники Слуцкого района. Фото: s-k.by
Вуліца Надрэчная ў вёсцы Лучнікі Слуцкага раёна. Фота: s-k.by

Пытанні каналізацыі хвалявалі не толькі жыхароў прыгарада, але і гараджан. Так, уладальнікі дамоў у 3-м завулку Жукоўскага (за 2,5 км ад вуліцы Надрэчнай) незадаволеныя працай водаканала — там адмаўляюцца абслугоўваць акурат каналізацыю, пабудаваную мясцовымі.

Паводле дзвюх случчанак, труба пастаянна забіваецца, а водаканал ігнаруе заяўкі, патрабуючы спачатку гарантыйны ліст і аплату. Прычым жыхары прасілі ЖКГ узяць каналізацыю на баланс, але сутыкнуліся з вялікімі складанасцямі ў падрыхтоўцы дакументаў. У выніку гендырэктар ЖКГ Мінскай вобласці Юрый Кукашук паабяцаў правесці рэвізію трубаправода і калектара.