Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СМИ: чиновники ЕС удивились откровенности высказывания главы МИД Китая о войне в Украине. Вот что он сказал
  2. Лукашэнка памілаваў 16 чалавек, асуджаных за «разнастайныя злачынствы, у тым ліку экстрэмісцкай cкіраванасці»
  3. «Я не збіраюся гадамі тут змагацца. Бачу рашэнне ў месяцах». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Сяргеем Ціханоўскім
  4. Власти пересмотрели новые правила сканирования товаров на кассах, на которые массово жалуются продавцы и покупатели
  5. «Без жартаў». МАРГ прыстрашыў гандаль закрыццём крамаў за завышэнне цэн
  6. Прадаяце прадукты са свайго агарода? Улады падрыхтавалі для вас падатковыя новаўвядзенні
  7. «Люди должны сами решить, остаться ли в стране или уехать». В демсилах прокомментировали очередное освобождение политзаключенных
  8. «Гэтая цытата вырваная з кантэксту». Келаг абверг словы Лукашэнкі
  9. Лукашэнка шмат гадоў маўчаў пра адзін важны факт сваёй біяграфіі. Вось што нам удалося даведацца
  10. ВОЗ призвала резко повысить цены на три товара. Это поможет предотвратить 50 млн преждевременных смертей
  11. Пауза США в поставках оружия Украине укрепляет представление Владимира Путина о «теории победы» — ISW
  12. Известны имена четырех политзаключенных женщин, которые вышли по помилованию к 9 мая
  13. «Вясна»: Вышел на свободу бывший пресс-секретарь А1 Николай Бределев
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасці заявіў, што спецпасланнік ЗША Кіт Келаг падчас іх чэрвеньскай сустрэчы ў Мінску паабяцаў яму «папрацаваць» над спыненнем дронавых атак Украіны на Расію. Амерыканскі палітык у сябе ў сацсетцы абверг гэта сцверджанне, назваўшы яго вырваным з кантэксту.

Американская делегация (слева, Кит Келлог - в центре) на встрече с Александром Лукашенко во Дворце Независимости. 21 июня 2025 года. Фото: пресс-служба Лукашенко
Амерыканская дэлегацыя (злева, Кіт Келаг — у цэнтры) на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці. 21 чэрвеня 2025 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасці, расказаў пра перамовы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША. Паводле Лукашэнкі, ён давёў да амерыканскага боку пазіцыю прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наконт магчымасці перамір'я ва Украіне, для пачатку хаця б у паветры.

Лукашэнка перадаў Келагу патрабаванне Пуціна наконт атак дронаў УСУ на Расію. Паводле яго, у Пуціна на гэты конт ёсць адно дакладнае патрабаванне.

«„Няхай яны (на Захадзе. — Заўв. рэд.) скажуць свайму падначаленаму Зяленскаму, каб ён не наносіў па Расіі ўдары. Тады мы пагодзімся“». Вось гэтую пазіцыю да амерыканцаў давёў. І кажу: і што тут дрэннага? Мы папрацуем, кажа (прадстаўнік ЗША. — Заўв. рэд.), у гэтым кірунку", — сказаў Лукашэнка.

Кіт Келаг заявіў, што ягоную цытату Лукашэнка вырваў з кантэксту.

«Гэтая цытата вырваная з кантэксту. У размове з Лукашэнкам мы абмяркоўвалі поўнае і безумоўнае спыненне агню. Любыя абмежаванні ў дзеяннях Кіева разглядаліся толькі пры ўмове ўзаемных крокаў з боку Масквы. Я ні ў які момант не рабіў заяваў што да вядзення вайны Украінай па-за рамкамі агульнага спынення агню», — напісаў Келаг.

Нагадаем, 21 чэрвеня Лукашэнка і Келаг правялі перамовы, якія доўжыліся 6,5 гадзіны. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, уключаючы санкцыйны ціск ЗША і ЕС, эскалацыю канфліктаў ва Украіне і на Блізкім Усходзе, а таксама развіццё адносін Мінска з Расіяй і Кітаем.

Пасля гэтай сустрэчы на волю выйшлі 14 чалавек. Сярод іх быў і палітвязень Сяргей Ціханоўскі, які прабыў у зняволенні больш за пяць гадоў.