Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Без жартаў». МАРГ прыстрашыў гандаль закрыццём крамаў за завышэнне цэн
  2. Лукашэнка абвінаваціў Латушку ў намеры спаліць лідараў пратэсту ў 2020 годзе. Той адказаў: «Тут дыягназ ставіць трэба»
  3. Лукашэнка шмат гадоў маўчаў пра адзін важны факт сваёй біяграфіі. Вось што нам удалося даведацца
  4. «Я не збіраюся гадамі тут змагацца. Бачу рашэнне ў месяцах». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Сяргеем Ціханоўскім
  5. ВОЗ призвала резко повысить цены на три товара. Это поможет предотвратить 50 млн преждевременных смертей
  6. Прадаяце прадукты са свайго агарода? Улады падрыхтавалі для вас падатковыя новаўвядзенні
  7. Власти пересмотрели новые правила сканирования товаров на кассах, на которые массово жалуются продавцы и покупатели
  8. Лукашэнка памілаваў 16 чалавек, асуджаных за «разнастайныя злачынствы, у тым ліку экстрэмісцкай cкіраванасці»
  9. Пауза США в поставках оружия Украине укрепляет представление Владимира Путина о «теории победы» — ISW
  10. «Гэтая цытата вырваная з кантэксту». Келаг абверг словы Лукашэнкі
  11. «Вясна»: Вышел на свободу бывший пресс-секретарь А1 Николай Бределев
  12. «Люди должны сами решить, остаться ли в стране или уехать». В демсилах прокомментировали очередное освобождение политзаключенных
  13. Известны имена четырех политзаключенных женщин, которые вышли по помилованию к 9 мая
Читать по-русски


/

Першае за доўгі час відэа з Сяргеем Ціханоўскім у галоўнай ролі выйшла на YouTube-канале «Краіна для жыцця» раніцай 1 ліпеня. У роліку Ціханоўскі заявіў, што набірае каманду і хоча аб’яднаць сілы для нанясення «магутнага ўдару па лукашызме».

Сергей Тихановский заявляет о том, что собирает команду, 1 июля 2025 года. Скриншот: youtube.com/@stranazhizni
Сяргей Ціханоўскі заяўляе, што збірае каманду, 1 ліпеня 2025 года. Скрыншот: youtube.com/@stranazhizni

Ціханоўскі падзякаваў усім, хто верыў і набліжаў яго вызваленне, захаваў яго YouTube-канал, хто паверыў у яго ў 2020 годзе і пайшоў за ім. Ён адзначыў, што намаганні не былі марныя.

«Многія пытаюцца — як цяпер можна ўступіць у маю каманду і дапамагчы ў дасягненні нашай галоўнай мэты — дэмакратыі ў Беларусі», — сказаў Ціханоўскі.

Ён прапанаваў ахвотным стаць часткай яго каманды запоўніць анлайн-заяўку па спасылцы, якая апублікаваная ў відэа і пад ролікам. Паводле яго словаў, «няважна, у якім горадзе ці краіне вы жывяце, працы хопіць усім».

«Я планую натхніць і матываваць беларусаў за мяжой і ў самой Беларусі. І нанесці найбліжэйшы магутны ўдар па лукашызме і яго прапагандзе прыкладна праз тры тыдні. І вы ўсе ўбачыце вынік.

Вы ведаеце, што ў мяне адабралі ўсю ўласнасць, знішчылі мой бізнес і выкінулі з мяшком на галаве за мяжу. А толькі для першага ўдару патрэбныя рэсурсы — больш за 200 тысяч еўра. І гэта невялікія сродкі для дасягнення такіх маштабных мэтаў. Ды і толькі мне была нанесеная шкода на тры мільёны і быў выстаўлены пазоў больш чым на 10 мільёнаў. А якая шкода нанесеная вам? Калі вы хочаце канкрэтных вынікаў, то патрэбныя канкрэтныя і рашучыя дзеянні», — сказаў Ціханоўскі.

Ён заявіў, што найбліжэйшым часам будзе сустракацца з беларусамі ў краінах ЕС, ЗША і Канадзе. Паводле Ціханоўскага, ён ужо сустракаецца з беларускімі СМІ і блогерамі, апазіцыяй і структурамі грамадзянскай супольнасці «з мэтай аб’яднання ўсіх беларускіх сіл для адзінага ўдару».

Нагадаем, Сяргея Ціханоўскага вызвалілі 21 чэрвеня пасля больш чым пяці гадоў зняволення. Гэта адбылося пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам Дональда Трампа Кітам Келагам.

На наступны дзень Ціханоўскі даў прэс-канферэнцыю, потым былі інтэрв'ю СМІ, прайшлі і дзве сустрэчы з беларусамі ў Варшаве і Вільнюсе. На сваім YouTube-канале «Краіна для жыцця» Ціханоўскі ненадоўга з’яўляўся 23 чэрвеня.

Чытайце таксама