Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Гэтая цытата вырваная з кантэксту». Келаг абверг словы Лукашэнкі
  2. КДБ прызнаўся ў сур'ёзным злачынстве, назваўшы яго «шматхадовай спецаперацыяй». Тлумачым, пра што гаворка
  3. «Один народ»: Путин и кремлевские чиновники синхронно заговорили об общем «историческом» прошлом Украины и РФ — что бы это значило
  4. «Я не збіраюся гадамі тут змагацца. Бачу рашэнне ў месяцах». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Сяргеем Ціханоўскім
  5. Лукашэнка шмат гадоў маўчаў пра адзін важны факт сваёй біяграфіі. Вось што нам удалося даведацца
  6. Прадаяце прадукты са свайго агарода? Улады падрыхтавалі для вас падатковыя новаўвядзенні
  7. Известны имена четырех политзаключенных женщин, которые вышли по помилованию к 9 мая
  8. Лукашэнка памілаваў 16 чалавек, асуджаных за «разнастайныя злачынствы, у тым ліку экстрэмісцкай cкіраванасці»
  9. Mark Formelle выпусціў рэкламу, дзе паказаў «камфортны вобраз на кожны дзень». Жанчын у каментарах збянтэжыла адна яго «дэталь»
  10. В Минске раскупают однокомнатные квартиры. Но еще есть недорогие варианты, которые не требуют ремонта — показываем
  11. «Заявы Пяскова — гэта сапраўдны оруэлаўскі абсурд». Спецпасланнік Трампа Келаг адрэагаваў на словы Крамля
  12. «Слушайте, а у нас что, цель, чтобы они там сдохли?» Лукашенко цинично заявил, что издевательства над политзаключенными недопустимы
  13. Лукашэнка абвінаваціў Латушку ў намеры спаліць лідараў пратэсту ў 2020 годзе. Той адказаў: «Тут дыягназ ставіць трэба»
  14. У армии РФ на фронте, похоже, новая тактика, для этого они закупают 200 тысяч мотоциклов — рассказываем
  15. «Без жартаў». МАРГ прыстрашыў гандаль закрыццём крамаў за завышэнне цэн
  16. «Люди должны сами решить, остаться ли в стране или уехать». В демсилах прокомментировали очередное освобождение политзаключенных
Читать по-русски


/

Дзяржтэлеканал АНТ 30 чэрвеня паказаў сюжэт пра актывіста Паўла Бялюціна, «дастаўленага» ў Беларусь з-за мяжы. У ім сцвярджаецца, што ўцечку базы зваротаў у КДБ, якая адбылася яшчэ восенню 2023-га, спецслужбісты арганізавалі спецыяльна — для таго, каб прымусіць Бялюціна з’ехаць з Літвы. Хоць у гэтую версію складана паверыць праз мноства нестыковак, самой сваёй заявай Камітэт дзяржбяспекі прызнаўся ў сур’ёзным злачынстве ў дачыненні да «неабыякавых грамадзян», якія яму пісалі. «Люстэрка» тлумачыць, што на гэты конт кажуць беларускія законы.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Alvaro Reyes / unsplash.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Alvaro Reyes / unsplash.com

 

Нагадаем, у красавіку 2024 года «Кіберпартызаны» выклалі ў сеціва звароты, якія КДБ Беларусі атрымаў праз сайт за дзевяць гадоў, — каля 40 тысяч паведамленняў. У адкрыты доступ трапілі і скаргі жонак на махінацыі мужоў з аліментамі, і крыўда на нявестку, што з’ехала пасля пратэстаў з краіны, і нават данос бабулі на ўнука.

30 чэрвеня 2025 года ў эфіры АНТ заявілі, што ў КДБ спецыяльна зрабілі сайт уразлівым, а насамрэч той «працаваў аўтаномна, ён не быў падключаны да іншых закрытых інфармацыйных сістэм». Нібыта ў КДБ кантралявалі працэс узлому іх сайта і далі доступ толькі да «спецыяльнага блоку». А пасля закрылі сайт у студзені 2024-га.

Усё гэта нібыта для таго, каб дадзець актывісту Паўлу Бялюціну. Ён на той момант жыў у Літве і, паводле версіі КДБ, планаваў атаку на БелАЭС дронамі. Зварот ад яго імені, паводле сюжэта, «укаранілі» ў базу зваротаў. Пасля публікацыі базы Бялюціна выключылі з партыі «Народная грамада», а пасля прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы, ён быў вымушаны пакінуць краіну.

 

Гэтая база сапраўдная ці сфабрыкаваная КДБ?

«Кіберпартызаны» заяўлялі, што атрымалі каля 40 тысяч паведамленняў. Частка з іх — паўтаральныя або бессэнсоўныя. Цяпер у апублікаванай на сайце «Чорная карта» базе зваротаў даступныя 19 882 запісы.

Сярод іх сапраўды ёсць рэальныя паведамленні. Журналісты выдання «Наша Ніва» тэлефанавалі некаторым аўтарам паведамленняў, і тыя пацвярджалі, што выходзілі на сувязь са спецслужбай. «Люстэрка» расказвала гісторыю жанчыны, якая пазнала ў адным з даносаў паведамленне ўласнай свекрыві, якая абвінаваціла нявестку ў «антыбеларускай дзейнасці». Мы дадаткова праверылі, як падпісаныя акаўнты ў мэсэнджарах, звязаныя з нумарамі тэлефонаў з базы, — імёны ў іх подпісах супадаюць, большасць акаўнтаў актыўная і цяпер.

Адзначым, што, нават расказваючы пра кантраляваную «шматхадовую спецаперацыю», КДБ не называе ўсю базу сфальсіфікаванай. Спецслужбісты сцвярджаюць, што звароты толькі «адкарэктавалі» і «ўкаранілі» туды некалькі паведамленняў (нібыта адно з іх — аўтарства Бялюціна).

Атрымліваецца, калі верыць гэтай версіі, дзеля злову аднаго ці некалькіх актывістаў аўтары «аператыўнай гульні» перадалі «Кіберпартызанам» асабістыя звесткі тысяч людзей, уключаючы прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, а ў многіх выпадках — кантактныя тэлефоны і адрасы пошты.

І гэта не выпадковыя людзі. Тыя, хто пісаў на сайце КДБ, відавочна былі вельмі лаяльныя да спецслужбы. У базе ёсць мноства паведамленняў нават ад тых, хто хацеў там служыць. Да прыкладу, у 2016 годзе сваю кандыдатуру прапаноўваў экс-супрацоўнік Брэсцкай мытні, які потым сышоў працаваць у Нацбанк. З падобным запытам пісаў і камандзір узвода адной з вайсковых частак.

Одно из сообщений из утекшей базы обращений в КГБ. Скриншот с сайта donos.blackmap.org
Адно з паведамленняў з выцеклай базы зваротаў у КДБ. Скрыншот з сайта donos.blackmap.org

Што парушыў КДБ?

Калі дапусціць, што ўся гісторыя пра «шматхадовую спецаперацыю» не выдумка, то КДБ сваёй заявай прызнаўся ў парушэнні адразу некалькіх законаў.

Згодна з артыкулам 28 Канстытуцыі Беларусі, кожны мае права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго прыватнае жыццё, у тым ліку ад замаху на таямніцу яго карэспандэнцыі, тэлефонных і іншых паведамленняў. Звароты ў дзяржведамствы таксама ўваходзяць у іх лік. Асобна адзначаецца, што «дзяржава стварае ўмовы для абароны персанальных звестак і бяспекі асобы і грамадства падчас іх выкарыстання».

Згодна з Законам «Пра звароты грамадзян і юрыдычных асоб» (артыкул 5), нельга выдаваць персанальныя звесткі грамадзян і інфармацыю пра іх прыватнае жыццё са зваротаў без іх згоды. Выключэнне — выпадкі, калі інфармацыя перадаецца вышэйшым дзяржаўным органам для разгляду скаргі. Публікацыя тысяч паведамленняў — відавочна не той выпадак.

З 2021 года ў Беларусі таксама дзейнічае Закон «Пра абарону персанальных звестак». У тэрмінах гэтага дакумента КДБ, які збіраў і захоўваў у сябе звароты людзей, выступаў у ролі аператара персанальных звестак. А аператары абавязаныя прымаць прававыя, арганізацыйныя і тэхнічныя меры, каб забяспечыць абарону персанальных звестак ад несанкцыянаванага доступу, распаўсюду або іншых неправамерных дзеянняў (артыкул 17.1).

Закон наўпрост кажа, што перадача персанальных звестак трэцім асобам дапускаецца толькі пры наяўнасці пісьмовай згоды грамадзяніна, якога гэтыя звесткі датычаць, альбо на падставе нормаў заканадаўства.

Да таго ж любая апрацоўка персанальных звестак мусіць абмяжоўвацца дасягненнем канкрэтных, загадзя заяўленых законных мэтаў. Не дапускаецца апрацоўка персанальных звестак, несумяшчальная з першапачаткова заяўленымі мэтамі. У выпадку з КДБ грамадзяне давалі свае прозвішчы і тэлефоны з мэтай паведаміць інфармацыю спецслужбе, а не для іх перадачы каму-кольвек у рамках нейкай аперацыі.

А што, калі спецслужбы — выключэнне з законаў?

Закон пра абарону персанальных звестак сапраўды агаворвае, што звесткі чалавека можна апрацоўваць без яго згоды, калі гаворка ідзе пра сілавыя ведамствы і пытанні нацыянальнай бяспекі. Калі канкрэтна — праваахоўныя органы маюць права негалосна атрымліваць інфармацыю пра грамадзян, збіраць, апрацоўваць, захоўваць і вывучаць звесткі і дакументы, якія іх цікавяць. Але вось публікацыя чужых звестак альбо іх перадача іншым асобам у спісе дазволеных дзеянняў не згадваюцца.

«Такія асаблівасці не азначаюць вывядзення ўсёй дзейнасці з-пад сферы заканадаўства пра персанальныя звесткі. Названыя [сілавыя] структуры абавязаныя выконваць палажэнні закона пра агульныя патрабаванні да апрацоўкі персанальных звестак, неабходнасці рэалізацыі мер па іх абароне і нясуць адказнасць за дапушчаныя парушэнні», — наўпрост гаворыцца ў паартыкульным каментары да закона.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: John Schnobrich / unsplash.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: John Schnobrich / unsplash.com

Якое пакаранне маглі б атрымаць вінаватыя?

У новым кодэксе пра адміністрацыйныя правапарушэнні ўведзены спецыяльны артыкул 23.7 «Парушэнне заканадаўства пра абарону персанальных звестак». Наўмысны незаконны распаўсюд персанальных звестак караецца штрафам аж да 200 базавых велічынь (цяпер гэта 8400 беларускіх рублёў).

З чэрвеня 2021 года ў Крымінальным кодэксе Беларусі з’явіліся нормы, якія ўводзяць адказнасць за больш цяжкія парушэнні ў сферы персанальных звестак. Артыкул 203−1 КК прадугледжвае пакаранне за наўмысныя незаконныя збор, перадачу або распаўсюд звестак пра прыватнае жыццё ці персанальныя звесткі іншай асобы без яе згоды, калі гэта дзеянне нанесла істотную шкоду правам альбо законным інтарэсам грамадзяніна.

Незаконная ўцечка зваротаў тысяч грамадзян у КДБ цалкам можа быць расцэненая як тая, што нанесла істотную шкоду. Людзі з «базы даносаў» маглі пачаць атрымліваць непажаданыя званкі, а тыя, хто пісаў з-за мяжы, — праблемы з легалізацыяй. Ды і сам факт уцечкі такіх асабістых звестак, як нумары тэлефонаў і адрасы пошты, ужо нясе пагрозу — да прыкладу, многія людзі, што пісалі ў КДБ, пасля «зліву» могуць стаць ахвярамі махляроў.

Санкцыя часткі 2 артыкула 203−1 КК за наўмысны незаконны распаўсюд персанальных звестак прадугледжвае аж да трох гадоў пазбаўлення волі.

Дарэчы, больш строгая трэцяя частка гэтага артыкула агаворвае выпадкі, калі выцеклі дадзеныя тых, хто быў на службе або выконваў «грамадскі абавязак». Складана сказаць, ці з’яўляюцца звароты ў КДБ «грамадскім абавязкам». Але калі б суд палічыў іх такімі, пакаранне для вінаватых было б больш строгім — абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Дарэчы, на уцечку прыватнай інфармацыі можна паскардзіцца. У Беларусі працуе Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак. Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя правы, звязаныя з асабістай інфармацыяй, вы можаце падаць на гэта скаргу. Па спасылцы — дэталі, як гэта можна зрабіць.

Чытайце таксама