Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Тое, што мы яшчэ неяк трымаемся». Лукашэнка сказаў, што народ мусіць маліцца на ўладу
  2. «Один народ»: Путин и кремлевские чиновники синхронно заговорили об общем «историческом» прошлом Украины и РФ — что бы это значило
  3. Умер создатель самого кассового беларусского фильма — его посмотрели 42 млн человек. Но цензура пыталась запретить — вот почему
  4. В Минске раскупают однокомнатные квартиры. Но еще есть недорогие варианты, которые не требуют ремонта — показываем
  5. Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку
  6. «Заявы Пяскова — гэта сапраўдны оруэлаўскі абсурд». Спецпасланнік Трампа Келаг адрэагаваў на словы Крамля
  7. Лукашэнка праводзіць кадравы дзень — мяняецца «практычна 10% складу»
  8. Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасці
  9. Хто кіруе рэстаранам, у які Лукашэнка вадзіў на дранікі Пуціна і іншых удзельнікаў саміту ЕАЭС? Ім аказаўся няпросты беларус
  10. «Слушайте, а у нас что, цель, чтобы они там сдохли?» Лукашенко цинично заявил, что издевательства над политзаключенными недопустимы
  11. Mark Formelle выпусціў рэкламу, дзе паказаў «камфортны вобраз на кожны дзень». Жанчын у каментарах збянтэжыла адна яго «дэталь»
  12. КДБ прызнаўся ў сур'ёзным злачынстве, назваўшы яго «шматхадовай спецаперацыяй». Тлумачым, пра што гаворка
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня правёў кадравы дзень, паведаміла прэс-служба палітыка.

Выява выкарыстаная ў якасці ілюстрацыі. Фота з архіва

У базавым спісе новых прызначэнцаў, які паклалі на стол Лукашэнку, было 29 прозвішчаў. Сярод іх — новы памочнік палітыка. Таксама абнавіўся дыпкорпус, а змены ў мясцовых органах улады закранулі «практычна ўсе рэгіёны».

— З чым звязанае ў нас такое масавае прызначэнне? Мяняем практычна 10 працэнтаў складу, — пацікавіўся Лукашэнка.

— Гэта планавая праца. Шмат у чым гэта звязаная з сацыяльна-эканамічнымі момантамі, — адказаў кіраўнік Адміністрацыі палітыка Дзмітрый Крутой.

Пазней прэс-служба апублікавала першыя прозвішчы новых прызначэнцаў:

Віктар Рафаловіч узгоднены на пасаду намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама, ён будзе курыраваць пытанні сацыяльнай сферы.

Андрэй Болтрык зойме пасаду намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама, у яго вядзенні будуць пытанні эканомікі.

Павел Волчак — старшыня Ганцавіцкага райвыканкама.

Валянцін Ундруль — старшыня Буда-Кашалёўскага райвыканкама.

Аляксандр Атрошанка — старшыня Рагачоўскага райвыканкама.

Дзмітрый Шпігановіч — старшыня Хойніцкага райвыканкама.

Сяргей Гайкоў — старшыня Чачэрскага райвыканкама.

Сяргей Андрэеў — кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля.

Дзмітрый Згурскі — кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля.

Мікіта Рэут — старшыня Дзяржынскага райвыканкама.

Вячаслаў Лапатка — старшыня Крупскага райвыканкама.

Дзяніс Колесень — старшыня Мінскага райвыканкама.

Андрэй Атрушкевіч — старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама.

Аляксандр Маеўскі — старшыня Пухавіцкага райвыканкама.

Мікалай Арлёнак — старшыня Горацкага райвыканкама.