Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Беларуси запретили собирать несколько видов съедобных грибов — штраф до 1260 рублей
  2. Кремль пытается преуменьшить социальные последствия войны против Украины — ISW
  3. Сяргей Ціханоўскі выйшаў з турмы і збіраецца «ламаць рэжым». Спыталі ў сацыёлага, ці супадае гэта з настроямі беларусаў
  4. «Это стало результатом тщательно спланированной информационно-психологической операции». Чалый — об освобождении Тихановского
  5. «Яны ўсе вырачаныя». У РФ заявілі, што вайскоўцы, якія паўзлі ў Суджу па газаправодзе, цяжка захварэлі, але ім адмовілі ў выплатах
  6. «Усложняют процесс регистрации». Для записи на польские визы появились новые требования — рассказываем
  7. «У нас есть инсайдерская информация». Тихановский заявил, что силовики злы на Лукашенко
  8. «Удивительно, как такой глупый человек мог стать премьер-министром», — сказал этот минский фотограф о кремлевском небожителе. И пожалел
  9. На трассе М2 Mercedes врезался в Skoda. Четыре человека погибли (из них двое — дети)
  10. «Посмеялся над их фантазией». Поговорили с экс-менеджером крупных фармкомпаний, осужденным за донаты и освобожденным с Тихановским
  11. «Должны быть выполнены три условия». Литовский депутат — о том, почему Лукашенко отпустил Тихановского и повлияет ли это на санкции
Читать по-русски


/

Праз пяць гадоў зняволення, значную частку з якіх ён прабыў у адзіночнай камеры і ў рэжыме інкамунікада, Сяргей Ціханоўскі поўны энергіі. На сустрэчах з журналістамі і беларусамі Сяргей кажа пра тое, што збіраецца далей актыўна дзейнічаць і — пры падтрымцы людзей ці не — «ламаць рэжым». Такія настроі адгукаліся сотням тысяч у 2020-м, але наколькі яны актуальныя цяпер, у сярэдзіне 2025 года? «Люстэрка» спытала пра гэта сацыёлага Генадзя Коршунава.

Сергей Тихановский на встрече с беларусами Варшавы. Польша, 26 июля 2025 года. Фото: "Зеркало"
Сяргей Ціханоўскі на сустрэчы з беларусамі Варшавы. Польшча, 26 ліпеня 2025 года. Фота: «Люстэрка»
Генадзь Коршунаў

Кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт. Шмат гадоў працаваў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2018 да 2020 года быў дырэктарам Інстытута сацыялогіі НАН РБ. Цяпер — старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, аўтар тэлеграм-канала «Што думаюць беларусы».

«Людзі не бачаць магчымасці паўплываць на тое, што выходзіць за межы паўсядзённасці»

У апошнія пяць гадоў падзеі 2020 года сапраўды паступова знікалі з парадку дня, канстатуе Генадзь Коршунаў. Асабліва на гэта паўплывала вайна ва Украіне, лічыць ён.

— Яна шмат у чым эмацыйна перабіла той запал, які быў, — адзначае эксперт. — Гэта добра бачна па шэрагу даследаванняў. Так, на думку шмат каго, дасягненнем улады лічыцца тое, што Беларусь як мінімум са сваімі войскамі не ўступіла ў вайну. Другі момант — не спраўдзіліся чаканні на эканамічны абвал у сувязі з вайной. Ёсць пэўная эканамічная стабільнасць. І два гэтыя моманты даволі моцна ўплываюць на свядомасць.

Але пры гэтым праблемы, актуальныя ў 2020 годзе, нікуды не зніклі і ніяк не вырашыліся, удакладняе суразмоўца. Такім чынам, актуальнай застаецца і незадаволенасць людзей.

— Мы атрымліваем такі слаёны пірог. Верхні слой — гэта задаволенасць тым, што не стала горш. Але пад гэтым — адсутнасуць прыняцця і радасці ад сітуацыі ў глабальным сэнсе, — апісвае ён настроі ў беларускім грамадстве.

На дзеянні людзей у глабальным сэнсе ўплываюць тры фактары: тое, што чалавек хоча зрабіць, што можа і як складваюцца абставіны, тлумачыць Коршунаў.

— Я б сказаў, што цяпер людзі не бачаць магчымасці паўплываць на тое, што выходзіць за межы паўсядзённасці. То-бок можна, вядома, кожны дзень біцца галавой аб сцяну і спадзявацца яе разбурыць. Але выглядае, што людзі засяроджваюцца на тым, што могуць рабіць проста цяпер.

Як пацверджанне сацыёлаг прыводзіць звесткі даследавання, над апрацоўкай вынікаў якога цяпер працуе. Ён кажа, што ў грамадстве прыкметны стан «задушанасці», калі практычна немагчыма выказваць сваё меркаванне.

— Розныя праявы думак, жаданняў і памкненняў у бізнесе, у адукацыйнай дзейнасці, у чым заўгодна прыціскаюцца да немагчымасці вымаўлення. І цяпер «шырокае маўчанне» грамадства нават большае, чым было ў 2019 годзе. Гэта я назіраю па шэрагу пытанняў, калі людзі адмаўляюцца адказваць, калі выбіраюць варыянты адказаў «Цяжка сказаць» — такога вельмі шмат, — канстатуе Коршунаў.

Акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Мінск, 16 жніўня 2020 года. Фота: TUT.BY

«Досвед Ціханоўскага і досвед грамадства цяпер адрозніваюцца»

Што да настрояў беларусаў унутры краіны і за яе межамі, яны шмат у чым падобныя (агульны боль), але і шмат у чым адрозніваюцца, адзначае суразмоўца.

— Паўсядзённасць вельмі адрозніваецца. Мы вырашаем розныя праблемы кожны дзень і выкарыстоўваем для гэтага розныя інструменты. Праз гэта будуецца крыху розная карціна свету, — апісвае стан рэчаў эксперт. —  З іншага боку, грамадства прайшло пік узаемных абвінавачанняў, і цяпер бачныя пастаянныя (відавочныя ці латэнтныя) спробы падтрымліваць сувязь і нешта рабіць разам. Але усё вельмі складана, таму што фактычна з 2023 года рэжым Лукашэнкі аб’явіў вайну тым, хто з’ехаў. Гэта праяўляецца ў вельмі розных напрамках, пачынаючы ад немагчымасці атрымаць пашпарт і заканчваючы прызнаннем экстрэмісцкімі суполак беларусаў замежжа. Нават цягам апошніх дзён намагаліся рабіць правакацыі адносна збораў беларусаў замежжа.

Па абодва бакі мяжы беларусы знаходзяцца пад пастаянным прэсінгам уладаў. Як адзначае суразмоўца, такое становішча можна трываць нейкі час, але рана ці позна сацыяльная энергія ўсё роўна знойдзе выхад. Ці паскорыць гэта вызваленне Сяргея Ціханоўскага? Ацэнкі Коршунава не самыя аптымістычныя.

Сергей Тихановский на встрече с беларусами Варшавы. Польша, 26 июля 2025 года. Фото: "Зеркало"
Сяргей Ціханоўскі на сустрэчы з беларусамі Варшавы. Польшча, 26 ліпеня 2025 года. Фота: «Люстэрка»

— Вялікага водгуку беларускага грамадства, прынамсі цяпер, я б адназначна не чакаў, — адзначае ён. — Тое, што Сяргей Ціханоўскі выйшаў не зламаны і зараджаны — гэта гонар, і вялікая павага яму за гэта. Але цяпер ён выходзіць на вуліцы з досведам свайго 2020 года. Ён яго пранёс у «чыстым варыянце», без таго, што беларускае грамадства пражыло за гэтыя пяць гадоў. Ягоны досвед і досвед грамадства цяпер адрозніваюцца. У Сяргея былі турма і ШІЗА, у беларускага грамадства — некалькі хваляў рэпрэсій, пачатак вайны, пераасэнсаванне свайго статусу і досведу, шмат выгарання, адсутнасць рэсурсаў, асэнсаванне, што магчымасці нешта рабіць сціскаюцца. І тут будзе вельмі вялікая розніца ва ўсведамленні таго, што хочацца і што цяпер рэальна.

Сацыёлаг падкрэслівае: час ідзе, адбываюцца ўсё новыя падзеі, некаторыя з іх маштабныя і трагічныя, як, напрыклад, вайна ва Украіне. У людзей з’яўляюцца новыя страхі, нейкія з іх становяцца рэальнасцю, нейкія — не.

— Таму спадзявацца, што мы зараз зробім так, як было ў дваццатым годзе, не выпадае. Сітуацыя і кантэкст, у тым ліку геапалітычны, ужо крыху не той. Што будзе потым — паглядзім, — падводзіць вынік Генадзь Коршунаў. — Магчыма, я не маю рацыі. Можа, сапраўды запал і імпэт Сяргея Ціханоўскага неяк паўплываюць на сітуацыю. Але вялікіх магчымасцяў у гэтым рэчышчы я, на жаль, не назіраю.