Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Минчанка пожаловалась Кочановой на пенсионную проблему — та вызвала на ковер двух министров
  2. «Приходится разговаривать с людьми, с которыми мы не согласны». Экс-помощница Байдена — о визите Келлога и освобождении Тихановского
  3. «Калі памёр Навальны, я падумаў, што, відаць, хутка і я». Ціханоўскі расказаў новыя падрабязнасці пра сваё зняволенне
  4. Нацбанк падняў стаўку рэфінансавання і «ўспароў» адразу некалькі праблем у эканоміцы
  5. Из России недавно пришла новость, которая способна ударить по валютному рынку Беларуси. Какие это риски и что происходит на практике
  6. Што пішуць прарасійскія боты ў каментарах пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага? Паглядзелі за вас
  7. Срочные военные реформы и модернизация ракетных войск: ISW о новых признаках того, что Россия готовится к возможному конфликту с НАТО
  8. «У XXI стагоддзі ніхто не мусіць жыць у такіх умовах». Што расказаў яшчэ адзін вызвалены палітвязень — грамадзянін Эстоніі
  9. «Высокий уровень доверия у диктатора». Кто тот дипломат, который переводил переговоры Лукашенко и Келлога
  10. «Крыкі чулі ўсе». З'явіліся новыя падрабязнасці смерці Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі — расказваем
  11. Пенсійная «пастка», пацяжэлыя жыроўкі, падаражэнне крэдытаў і новаўвядзенне для гандлю. Што зменіцца ў ліпені
  12. З Расіі нядаўна прыйшла навіна, якая пагражае нашаму валютнаму рынку. Нацбанк Беларусі адрэагаваў на рашэнне сваіх калег
  13. Слёзы Ціханоўскага на прэс-канферэнцыі — мужчынская слабасць ці прыклад сілы? Што кажуць у сацсетках і якое меркаванне ў спецыялістаў
  14. «Гаспадар у Літве». Даведаліся, што цяпер з домам, праз які Ціханоўскі завёў YouTube-канал, што зрабіў яго папулярным, і пайшоў у палітыку
  15. У буйнога вытворцы абутку ўзніклі праблемы — мільённыя даўгі і пытанне захавання прадпрыемства. Расказваем падрабязнасці
  16. Чыноўнікі прыдумалі новую нагоду заводзіць «адміністратыўку». Дэпутаты парламента падтрымалі гэтую ідэю
  17. Стала ясна, куды рушыць курс даляра далей: прагноз па валютах
Читать по-русски


/

Увосень у Беларусі пройдуць сумесныя з Расіяй вайсковыя вучэнні «Захад-2025». За імі пільна сочаць у NATO, ацэньваючы колькасць удзельнікаў у 100 тысяч чалавек. 23 чэрвеня генеральны сакратар альянсу Марк Рутэ расказаў журналістам, што будзе, калі Расія вырашыць напасці на краіны NATO, скарыстаўшыся вучэннямі «Захад-2025».

Генеральный секретарь НАТО Марк Рютте на пресс-конференции накануне саммита Альянса. Гаага, Нидерланды, 23 июня 2025 года. Фото: пресс-служба НАТО
Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ на прэс-канферэнцыі напярэдадні саміту альянсу. Гаага, Нідэрланды, 23 чэрвеня 2025 года. Фота: прэс-служба NATO

Напярэдадні саміту NATO, які пройдзе ў Гаазе 24−25 чэрвеня, генеральны сакратар арганізацыі Марк Рутэ сустрэўся з журналістамі. Адно з пытанняў датычыла сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025». Журналісты «Белсата» ўдакладнілі, ці бачыць NATO рэальную пагрозу ўварвання Расіі ва Украіну і краіны Балтыі з тэрыторыі Беларусі падчас вучэнняў.

— Альянс сёння настолькі моцны, што калі б Расія і паспрабавала нешта зрабіць, там ведаюць: нашая рэакцыя будзе зруйнавальнай, — адказаў генеральны сакратар NATO. — Таму было б вельмі неразумна з боку Уладзіміра Пуціна ці яго памагатага ў Беларусі (маецца на ўвазе Аляксандр Лукашэнка. — Заўв. рэд.) пачынаць што-небудзь супраць нас.

Марк Рутэ таксама расказаў, што адна з мэтаў саміту NATO ў Гаазе — выпрацоўка рашэння пра павелічэнне выдаткаў на абарону ўсімі краінамі — удзельніцамі альянсу.

— Праз змяненне сітуацыі ў сферы бяспекі нам давядзецца выдаткоўваць больш. Каб, калі прагучыць заклік да кожнага з нашых саюзнікаў зрабіць свой уклад у агульную справу — абарону кожнай цалі тэрыторыі NATO, — кожны быў гатовы, узяўшы на сябе абавязанні не толькі на паперы, але і ў рэальнасці, — заявіў ён.

Генеральны сакратар альянсу запэўніў журналістаў, што NATO ўжо сёння гатовае выкарыстаць пяты артыкул свайго статута. Гэты артыкул абвяшчае, што напад на адну з краін-удзельніц будзе расцэньвацца як напад на ўсю арганізацыю.

— У нас ёсць гатовыя планы, структуры, сістэмы камандавання і кіравання, каб гарантаваць, што мы можам неадкладна задзейнічаць патэнцыял, які кожная краіна мае на індывідуальным узроўні, — заявіў Рутэ. — У выпадку нападу на нас кожная краіна NATO скіруе свой патэнцыял на агульныя намаганні.

Нагадаем, беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні «Захад-2025» пройдуць на тэрыторыі нашай краіны ў верасні 2025 года. У 2021 годзе ў аналагічных манеўрах былі задзейнічаныя каля 200 тысяч чалавек. У красавіку 2025-га высокапастаўлены чыноўнік NATO расказаў «Люстэрку», што, паводле інфармацыі альянсу, у «Захадзе-2025» возьме ўдзел 100 тысяч вайскоўцаў. У канцы траўня міністр абароны Беларусі заявіў пра перанос вучэнняў з межаў ЕС углыб краіны і змяншэнне колькасці ўдзельнікаў.

Чытайце таксама