Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кліенты мабільных аператараў радаваліся, што «адбілі» безлімітныя тарыфныя планы. А цяпер для іх з'явілася яшчэ адна навіна
  2. «То, что люди на него накинулись, факт». В аптеках Минска смели российский аналог «Оземпика» — узнали подробности
  3. Будет ли Украина бомбить Беларусь, если с нашей территории снова пойдут россияне? Спросили у Михаила Подоляка
  4. Чиновники собираются ввести новое основание для «административки». Рассказываем, кому может грозить штраф до 8400 рублей
  5. Пра тое, якія прафесіі могуць стаць непатрэбнымі ў найбліжэйшыя пяць гадоў, мы расказвалі. Цяпер пагаворым пра тыя, з якімі гэта ўжо адбылося
  6. ГУБАЗіК прыйшоў з ператрусамі ў офісы кол-цэнтраў, якія прадавалі БАДы, — затрымана 56 чалавек па ўсёй краіне
  7. Ложь, угрозы и требования: эксперты о касающихся Украины публичных заявлениях Путина на ПМЭФ
  8. Памятаеце экс-дырэктара «Белтэлекама», якога асудзілі па «справе Уцюрына»? Даведаліся, дзе ён працуе пасля вызвалення
  9. Да мінулага года жыў у галечы і быў нікому не патрэбны, але цяпер здабыў прызнанне і мільёны даляраў. Хто гэты мастак родам з Беларусі
  10. Умер беларусский бизнесмен, создатель бренда нижнего белья Serge Сергей Атрощенко
  11. «Никогда не жалею о том, что сделала». Поговорили с легендой беларусского нацотбора на «Евровидение», спевшей «Дуй на меня, дуй»
  12. На границе с Литвой очереди автобусов — ждать приходится по 10−12 часов. «Зеркало» узнало у литовских пограничников, в чем дело
  13. Прибыльное госпредприятие не «поделилось» с бюджетом. Нагрянула проверка с участием ГУБОПиК
Читать по-русски


/

З 1 ліпеня частка беларусаў, якія атрымліваюць пенсіі, дапамогі на дзяцей і некаторыя іншыя сацыяльныя выплаты праз банкі, можа застацца без гэтых сродкаў. Прычына — чыноўнікі ўвялі патрабаванне да гэтай даты адкрыць спецыяльныя рахункі, якія называюцца базавымі разліковымі. На іх і будуць пералічваць грошы. Але падаць заяўкі ў банкі на адкрыццё такіх рахункаў трэба да 20 чэрвеня ўключна. Калі пазней, то ў ліпені можна застацца без сацыяльных выплат.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Што мяняецца

Да 1 ліпеня 2025 года беларусы, якія атрымліваюць пенсіі праз банкі, павінныя абзавесціся спецыяльнымі рахункамі, якія называюцца базавымі разліковымі, папярэджваюць сацслужбы. На іх і будуць пералічваць грошы.

Гэтаму новаўвядзенню папярэднічалі іншыя. Па-першае, з 1 ліпеня 2022 года ў Беларусі ўвялі патрабаванне адкрываць базавыя разліковыя рахункі для тых, хто з гэтай даты выходзіць на пенсію і будзе атрымліваць адпаведную выплату праз банкі.

Па-другое, з 1 ліпеня 2024 года ўлады скарацілі спіс тых, каму гэтыя выплаты могуць бясплатна пералічваць праз пошту, і пашырылі пералік тых, каму гэта робяць праз банкі.

У якіх банках можна адкрыць рахунак?

Адкрыць базавы рахунак можна як у той фінустанове, у якой цяпер абслугоўваецца чалавек, так і выбраць з пэўнага спісу. У гэты пералік уваходзяць «Белаграпрамбанк», «Беларусбанк», «Банк БелВЭБ», «Белгазпрамбанк», «Белінвестбанк», «Банк Дабрабыт», «МТБанк», «Прыёрбанк», «Сбер Банк», «Тэхнабанк».

Чым базавы рахунак адрозніваецца ад бягучага?

Асноўная розніца — базавы прадугледжвае пэўны спіс аперацый, з правядзення якіх банкі не бяруць камісію. Да прыкладу, гэта адкрыццё і закрыццё такога рахунку, залічэнне на яго сацыяльных выплат (пенсій, дапамог на дзяцей, выплат па беспрацоўі, стыпендый і іншых), пераводы паміж такімі рахункамі, зняцце наяўных праз банкаматы і касы гэтага ж банка, разлікі за тавары.

Чытайце таксама