Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Да мінулага года жыў у галечы і быў нікому не патрэбны, але цяпер здабыў прызнанне і мільёны даляраў. Хто гэты мастак родам з Беларусі
  2. «Я была проста ў шоку!» Чыноўнікі папрасілі шматдзетную маці з Баранавічаў разабрацца з печчу ў доме яе бацькі і даць ім справаздачу
  3. «Никогда не жалею о том, что сделала». Поговорили с легендой беларусского нацотбора на «Евровидение», спевшей «Дуй на меня, дуй»
  4. «Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль у МУС і пайшоў ваяваць за Украіну
  5. Кліенты мабільных аператараў радаваліся, што «адбілі» безлімітныя тарыфныя планы. А цяпер для іх з'явілася яшчэ адна навіна
  6. У Беларусі цяжарных скіроўваюць на тры УГД за дзяржаўны кошт. Гэта наўрад ці нагода ганарыцца, як робяць на дзяржТБ — тлумачым
  7. Пра тое, якія прафесіі могуць стаць непатрэбнымі ў найбліжэйшыя пяць гадоў, мы расказвалі. Цяпер пагаворым пра тыя, з якімі гэта ўжо адбылося
  8. Кажется, у российской армии появилось новое приоритетное направление в Донецкой области — что известно (+ карта)
  9. Памятаеце экс-дырэктара «Белтэлекама», якога асудзілі па «справе Уцюрына»? Даведаліся, дзе ён працуе пасля вызвалення
  10. Силовики потребовали от Польши выдать беларуса, который участвовал в протестах. Статью указали не «политическую» — вот что решил суд
  11. Памятаеце таямнічы фонд Лукашэнкі, пра які палітык казаў: «гэта гарантыя, што грошы не будуць раскрадзеныя»? Пра яго ёсць навіны
  12. ГУБАЗіК прыйшоў з ператрусамі ў офісы кол-цэнтраў, якія прадавалі БАДы, — затрымана 56 чалавек па ўсёй краіне
Читать по-русски


/

Беларус, які працуе дальнабойшчыкам у польскай фірме, расказаў у TikTok, што ягоны заробак ідэальна пасуе для выдаткаў на радзіме. Аднак з такімі даходамі жыць у ЕС, на яго думку, — прыкладна тое самае, што ў Беларусі з нашымі заробкамі.

Иллюстративный снимок. Фото: greenicetm / Pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: greenicetm / Pixabay.com

Беларус расказаў, што спачатку разважаў, куды ісці працаваць — у Расію, Еўрасаюз ці «на СНД». У выніку абраў ЕС, дзе працуе ўжо 2,5 года. Ён расказвае ў відэа, што атрыманыя за мяжой грошы траціць на радзіме, дзе жыве ягоная сям’я.

Мяркуючы з ролікаў, мужчына зарабляе каля 2,5 тыс. еўра на месяц (гэта амаль 8,6 тыс. рублёў паводле курса Нацбанка на 18 чэрвеня). «Я проста працую ў польскай фірме, бо, катаючыся па Еўропе, можна больш зарабіць», — расказаў дальнабойшчык у яшчэ адным відэа.

Паводле яго, у фірме, дзе ён працуе, кіроўцы зарабляюць максімум да 3 тыс. еўра. «Ты палякам раскажы, што за 2500 еўра можна ў Польшчы добра жыць, не кажучы ўжо пра Германію», — кажа беларус. У той жа час ён удакладняе, што, атрымліваючы еўрапейскі заробак, на радзіме ён можа сабе дазволіць «даволі добры ўзровень жыцця».

Таксама дальнабойшчык удакладніў, што «гэта не значыць, што ў Еўропе такія вялікія заробкі».

«Некаторыя думаюць, што калі паедуць жыць на пастаянку ў Еўропу і будуць працаваць на заводах ці дзесьці яшчэ, кіроўцамі, будуць атрымліваць такі вялікі заробак і будуць жыць у шакаладзе. Сутнасць гэтых заробкаў — прывозіць польскі заробак дадому ў Беларусь. І выдаткоўваць яго на тавары ў Беларусі. Калі ты будзеш зарабляць у Польшчы ці дзесьці ў Еўропе [і там жа выдаткоўваць] гэтыя добрыя грошы, гэта будзе тое самае, што жыць у Беларусі за беларускі заробак», — працягнуў ён.

Пры гэтым у іншым відэа кіроўца прызнаўся, што не хацеў бы жыць у Еўропе, бо для пастаяннага жыцця яму гэты рэгіён не падыходзіць. Адна з прычын — «брудныя вуліцы», а яшчэ — разыходжанне ў культурных каштоўнасцях з еўрапейцамі. У будучыні, «калі тут не складзецца», ён гатовы працаваць у РФ. З ягоных словаў, нібыта «многія сыходзяць з Еўропы і пераходзяць на Расію і радуюцца гэтаму выбару».

Вы згодныя, што ўзровень заробкаў і кошту жыцця ў Беларусі і еўрапейскіх краінах параўнальны з улікам розніцы цэн? Калі вы працуеце ў еўрапейскіх краінах або жывяце там, падзяліцеся сваім досведам і меркаваннем @zerkalo_editor.