Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Памятаеце таямнічы фонд Лукашэнкі, пра які палітык казаў: «гэта гарантыя, што грошы не будуць раскрадзеныя»? Пра яго ёсць навіны
  2. Пра тое, якія прафесіі могуць стаць непатрэбнымі ў найбліжэйшыя пяць гадоў, мы расказвалі. Цяпер пагаворым пра тыя, з якімі гэта ўжо адбылося
  3. Памятаеце экс-дырэктара «Белтэлекама», якога асудзілі па «справе Уцюрына»? Даведаліся, дзе ён працуе пасля вызвалення
  4. Да мінулага года жыў у галечы і быў нікому не патрэбны, але цяпер здабыў прызнанне і мільёны даляраў. Хто гэты мастак родам з Беларусі
  5. Силовики потребовали от Польши выдать беларуса, который участвовал в протестах. Статью указали не «политическую» — вот что решил суд
  6. «Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль у МУС і пайшоў ваяваць за Украіну
  7. Рыхтуецца да візіту ў Мінск: спецпасланнік Трампа можа сустрэцца з Лукашэнкам найбліжэйшымі днямі — Reuters
  8. ГУБАЗіК прыйшоў з ператрусамі ў офісы кол-цэнтраў, якія прадавалі БАДы, — затрымана 56 чалавек па ўсёй краіне
  9. «Я была проста ў шоку!» Чыноўнікі папрасілі шматдзетную маці з Баранавічаў разабрацца з печчу ў доме яе бацькі і даць ім справаздачу
  10. Кліенты мабільных аператараў радаваліся, што «адбілі» безлімітныя тарыфныя планы. А цяпер для іх з'явілася яшчэ адна навіна
  11. «Никогда не жалею о том, что сделала». Поговорили с легендой беларусского нацотбора на «Евровидение», спевшей «Дуй на меня, дуй»
  12. У Беларусі цяжарных скіроўваюць на тры УГД за дзяржаўны кошт. Гэта наўрад ці нагода ганарыцца, як робяць на дзяржТБ — тлумачым
  13. Кажется, у российской армии появилось новое приоритетное направление в Донецкой области — что известно (+ карта)
Читать по-русски


/

Праз жорсткі закон пра забарону абортаў у амерыканскім штаце Джорджыя некалькі месяцаў трымалі на ШВЛ 30-гадовую Адрыяну Сміт, чый мозг памёр у пачатку цяжарнасці ад трамбозу. Гэта адбылося ўжо пасля таго, як у дзіцяці ва ўлонні зафіксавалі дзейнасць сэрца. У чэрвені 2025-га яно з’явілася на свет, а саму Сміт праз некалькі дзён планавалі адключыць ад апарата жыццезабяспечання, паведамляе NBC News.

Адриана Смит. Фото из соцсетей
Адрыяна Сміт. Фота з сацсетак

Дзіця з’явілася на свет з дапамогай кесарава сячэння ў пятніцу, 13 чэрвеня. Гэта хлопчык.

Паколькі дзіця нарадзілася значна раней за тэрмін (вядома, што ў сярэдзіне траўня Сміт была на 21-м тыдні цяжарнасці; звычайна яна доўжыцца каля 40 тыдняў), яго вага склала крыху больш за 820 грамаў. Цяпер хлопчык знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі для нованароджаных, каб адужэць.

Маці памерлай Адрыяны Сміт і бабуля нованароджанага Эйпрыл Ньюкірк расказала, што дзіцяці ўжо прыдумалі імя — Чэнс. З англійскай яго можна перакласці як «шанец».

Чаму дактарам давялося зрабіць кесарава менавіта цяпер, каб дзіця з’явілася на свет, невядома. Але раней паведамлялася, што дактары непакоіліся праз стан плода: у яго выявілі вадкасць у мозгу, што магло б выклікаць цяжкія ўскладненні. Пасля таго як хлопчык з’явіўся на свет, падрабязнасці пра яго здароўе не раскрываліся.

— Чакаецца, што ўсё будзе ў парадку. Ён проста змагаецца [за жыццё]. Мы хочам, каб за яго памаліліся. Проста маліцеся за яго, — папрасіла Ньюкірк, бабуля хлопчыка.

Што да самой Сміт, то яе мусілі адключыць ад ШВЛ ў аўторак, 17 чэрвеня, паводле словаў Ньюкірк. Аднак у гэты дзень яна не давала каментароў амерыканскім выданням. Аяна Прэслі — сябра Палаты прадстаўнікоў ЗША — пацвердзіла ў сваім Instagram, што Сміт сапраўды адключылі ад ШВЛ. Акрамя нованароджанага хлопчыка ў той таксама застаўся старэйшы сын Чэйз.

Нагадаем, у лютым 2025 года жыхарку штата Джорджыя Адрыяну Сміт прызналі мёртвай праз наступствы трамбозу сасудаў. У яе зафіксавалі смерць мозгу, што юрыдычна прыраўноўваецца да смерці чалавека. Аднак жыццё ў целе жанчыны падтрымлівалі штучна — дзеля выратавання дзіцяці, якім яна была цяжарная.

На думку дактароў, адключэнне ад апарата ШВЛ прывяло б да гібелі плода, што можна прыраўняць да перапынення цяжарнасці, якое забароненае законамі штата. У сувязі з гэтым медыкі не далі яе сям'і вырашыць, што рабіць, баючыся за сваю бяспеку.

«Люстэрка» таксама расказвала, што наконт выкарыстання целаў памерлых жанчын для выношвання цяжарнасці думаюць навукоўцы: пра гэта нават напісаныя навуковыя працы.

Чытайце таксама